11 декабря 2024, среда00:35

В стране и мире

Ціханоўская: Сёння дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах

2 ноября 2024, 15:30

Нацыянальны лідар звярнулася за беларусаў з нагоды Дзядоў, якія адзначаюцца сёння.

 

«Дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах. Дзень, калі мы адмаўляемся ад мітусні і тлуму, каб ушанаваць тых, хто пакінуў след у нашым жыцці. Дзень памяці продкаў і родных, якія заўсёды застануцца часткай нашай душы і традыцыяў. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца кожны беларус, светлыя ўспаміны падтрымліваюць сувязь з роднай зямлёй, гісторыяй і каранямі.

Але цяпер мы ўшаноўваем памяць не толькі родных, але і нашых беларускіх герояў. Тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць. Тых, хто мужна супрацьстаяў рэпрэсіям і тыраніі. Тых, хто не адступіўся ад прынцыпаў у змаганні за Беларусь і за Украіну.

Праз памяць мы захоўваем святло надзеі ў сэрцах: пакуль мы памятаем і ганарымся, Беларусь жыве ў кожным з нас — моцная, свабодная і непераможная», — гаворыцца ў звароце Святланы Ціханоўскай.


Иллюстрация media-polesye.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья