20 сентября 2024, пятница10:37

В стране и мире

Ціханоўская спадзяецца на працяг супрацы з Бельгіяй, якая пераняла функцыі старшыні ў Савеце ЕС

3 января 2024, 14:12

Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская накіравала “найлепшыя зычэнні” прэм’ер-міністру Бельгіі Аляксандру дэ Кро і міністру замежных спраў гэтай краіны Хаджы Лабіб у сувязі з тым, што са студзеня 2024 года да Бруселя на наступныя паўгода перайшлі функцыі старшыні ў Савеце ЕС.

 

“Я спадзяюся на працяг нашай шчыльнай супрацы, паколькі мы працуем над вяртаннем Беларусі ў сям’ю свабодных еўрапейскіх дзяржаў”, — напісала палітык на сваёй старонцы ў Х.

На сустрэчы 18 студзеня 2023 года ў Давосе Ціханоўская папрасіла бельгійскага прэм’ера дэ Кро садзейнічаць беларусам у легалізацыі на тэрыторыі Еўрасаюза, у прыватнасці аказаць ім садзейнічанне ў атрыманні часовых дакументаў. Яна падзякавала суразмоўцу за падтрымку ў запуску місіі дэмакратычнай Беларусі ў сталіцы Бельгіі. Дэ Кро адзначыў важнасць “падтрымання Беларусі высока ў [міжнародным] парадку дня”.

Летась 12 ліпеня падчас саміту НАТО ў Вільнюсе кіраўнік МЗС Бельгіі Хабіб запэўніла Ціханоўскую, што падчас старшынства Бруселя ў Савеце ЕС “Беларусь будзе на парадку дня”. Бакі тады пацвердзілі недапушчальнасць змякчэння санкцый на транзіт беларускіх калійных угнаенняў праз краіны Еўрасаюза, абмяняліся меркаваннямі наконт санкцый у дачыненні да чыноўнікаў і сілавікоў.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru