26 февраля 2026, четверг08:25

В стране и мире

Cёння сто гадоў Васілю Быкаву

19 июня 2024, 14:51

19 чэрвеня адзначаецца 100-годдзе нашага класіка Васіля Быкава (1924–2003).

 

Васіль Быкаў пражыў вельмі доўгае жыццё, прайшоў вайну, знаходзіўся ў першых шэрагах змагання за незалежнасць Беларусі. Быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра і Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», на першых прэзідэнцкіх выбарах стаў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка.

І на ўсіх паваротах уласнага лёсу ён застаўся асобай вельмі цэласнай, не толькі ў грамадскіх учынках, але і ў творчасці.

Заставаўся маральным камертонам і ў савецкія часы, калі пісаў ваенную прозу, і ў 1990-я. Менавіта таму апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне, вярнуўшыся на радзіму паміраць.

Шматграннасць зробленага ім у літаратуры, моц яго постаці будуць раскрывацца і пераасэнсоўвацца наступнымі пакаленнямі. Ужо цяпер, з перспектывы таго, што з намі адбываецца, мы па-іншаму глядзім на гэтую асобу.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: t.me/tsikhanouskaya
Фото: «Беллегпром»
Фото использовано в качестве иллюстрации

Полешуки