– І навошта мне столькі бульбы трэба? – задае пытанне сама сабе знаёмая жанчына кожную восень, а наступнай вясной засаджвае “другім” хлебам тыя ж самыя плошчы.
У гэтым сезоне гаспадыні пашанцавала з ураджаем: з 23 рассаджаных на сотках у полі мяшкоў бульбы яе сям’я сабрала 150 мяшкоў. Яшчэ ў агародзе яны накапалі 26 мяшкоў.
– І ўся такая бульбачка харошая: вялікая, гладкая, не пагрызена ніякімі шкоднікамі, – радуецца ўраджаю Святлана. – І сабе есці будзе што, і хатнюю жывёлу накормім, а лішак здамо, калі будуць нарыхтоўваць.
– Цяжкая гэта работа: пасадзіць – гэта адно, а прыбраць – зусім іншае. Хоць зараз пасадка на сотках і ўборка напалову механізаваная (ды і не бясплатная, каштуе грошай), работы ўсё роўна шмат, – гаворыць Святлана. – У гэтым годзе аж тры разы прыйшлося палоць бульбу (звычайна два разы). А жукоў каларадскіх колькі было! На сотках-то усяго адзін раз пакрапілі, а дома два разы прыйшлося гэта рабіць. Акучвалі адзін раз толькі. Цяпер яшчэ трэба бульбу перабраць, рассарціраваць. Насемннай бульбы на наступны год спатрэбіцца мяшкоў трыццаць, лішкі пусцім разам з малой на корм жывёле. Асноўную масу вялікай будзем прадаваць.
Аптовая цана на бульбу, як і год назад, невысокая. Пакуль скупшчыкі прапануюць 2.000 недэнамінаваных рублёў за кілаграм. Магчыма, цана знізіцца, калі для здачы ў палешукоў будзе шмат бульбы. Святлана з мужам плануюць здаць каля чатырох тон бульбы, за якую разлічваюць атрымаць у раёне 7.500.000 – 8.000.000 недэнамінаваных рублёў. Улічваючы, што гаспадар на пастаянным месцы працы штомесяц атрымлівае ў два разы меншую заработную плату, то такая бульбяна-грашовая падтрымка для сям’і добрая. Святлана кажа, што на выручаныя грошы купіць цёплыя пухавікі і зімовыя боты ўсім тром дзецям, ды яшчэ на тое-сёе грошы павінны застацца.
Агародніна на кірмашах і ў крамах каштуе сёння танна. Асабліва прыемная для пакупнікоў цана ў час работы сельскагаспадарчых кірмашоў восенню. Ды і выбар бульбы, буракоў, морквы, цыбулі, капусты і іншай гародніны досыць вялікі.
Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.