18 октября 2024, пятница01:20

Запись

Цудатворны вадаём Пурхаўка прыцягвае і летам, і зімой. Не хапае добраўпарадкавання

13 сентября 2014, 0:00

Ёсць на ўскраіне Лунінца вадаём, які вядомы спрадвеку. Але чаму не добраўпарадкаваць гэтае, папулярнае сярод лунінчан, месца?!

 У савецкі час, калі пачалі здабываць рачны пясок для будоўлі, тут ўтварыўся кар’ер. Ён напоўніўся вадой, чыстай і празрыстай. Як кажуць старажылы, тут б’юць падземныя ключы.

 

 


Сёння малеча з усяго гораду с задавальненнем цягнецца сюды закінуць вудку ды пакупацца. І бацькі не хвалююцца, калі ведаюць, што малое пайшло на  Пурхаўку, бо месца тут шматлюднае, а вадаём зоўсім не глыбокі.
Летам Пурхаўка – месца гарадскога адпачынку, а ўзімку, на Вадохрышча, сотні праваслаўных прыходзяць і прыязджаюць сюды, каб увайсці ў асвечаную палонку. Тры гады таму, пасля таго, як на палонцы ўноч на Вадохрышча ўзнікла цудатворнае сячэнне, Пурхаўка стала самым папулярным месцам для зімовага купання.

Сёння Пурхаўка амаль зарасла чаротам.


Нягледзячы на гэта, сюды ўсё роўна цягнуцца людзі. Купаюцца больш малыя ды падлеткі, дарослыя дыхаюць напоўненым водарам хвоі паветрам.
Прыгажосць месца псуецца некультурнымі людзьмі, якія не саромеюцца пакідаць пасля сябе пустыя бутэлькі, абгорткі, пакеты ды іншыя рэчы. Уся мясцовая прыгажосць забруджваецца сінтэтыкай.

Раней гэты бруд трохі прыбірала бабулька, якая жыла побач. Але сталыя гады не дазваляюць зараз ёй гэта рабіць, таму смецце па ўзбярэжжы ляжыць некранутым. Шкада, што нікому няма справы да Пурхаўкі. Калі б яе пачысцілі ад зелля ды смецця, крыху паглыбілі, зрабілі пляж – гэтае месца адпачынку магло б стаць адным з самых прыгожых у Лунінцы.

Нават цяпер, калі на двары ўжо амаль сярэдзіна верасня, падлеткі з задавальненнем прыходзяць пакупацца ў крыштальна чыстай вадзе.


Леонид Гозман с супругой Мариной Егоровой фото facebook.com/leonid.gozman
Иллюстрация pixabay.com
Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Задержание гражданина Израиля из-за комментариев о беларусских властях. Скриншот видео ГУБОПиК
Getty Images
EPA-EFE/REX/Shutterstock
Фото: cluber.com.ua
Фото: Baza
Расчетник телятницы за август. 2024 год. Фото: t.me/borisov_mp