Ці стане зноўку касцёлам канцэртная зала?

Вернікі каталіцкага касцёлу ў Пінску абмяркоўваюць сітуацыю вакол канцэртнай залы, якая з сярэдзіны 1980-х гадоў месціцца ў будынку касцёла Карла Барамеуша.

Касцёл Карла Барамеуша пабудаваны ордэнам камуністаў у 1782 годзе. Пасля Другой Сусветнай вайны атэістычная ўлада зачыніла касцёл і выкарыстоўвала яго ў гаспадарчых мэтах, а ў 1980 годзе касцёл перададзены пад канцэртную залу. Будынак уяўляе сабою помнік гісторыка-культурнай спадчыны.

Летась, з вясны, пачалася доўгачаканая рэстаўрацыя. Змены будуць не толькі ў будынку, але і ў самім юрыдычным статусе. Як сцвярджаюць супрацоўнікі канцэртнай залы, то існаванне установы вельмі стратнае. Грошай няма, таму лепш было б ўсталяваць гістарычную справядлівасць.

Такія спробы рабіліся ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Улады прапаноўвалі кардыналу Казіміру Свёнтку перадаць будынак Пінскай дыяцэзіі, але кардынал адмовіўся з-за цяжкага фінансавага стану. Тады сродкаў не хапала, каб правесці рэстаўрацыю галоўнай катэдры Унебазўяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Час мінуў, і ў пачатку 2000-х пытанні аб перадачы канцэртнай залы каталіцкаму касцёлу зноўку паўсталі. Тады было жаданне, каб касцёл Карла Барамеуша стаў месцам для малітваў навучэнцаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага. Але ўсё засталося на словах ды ў праекце.

Цяпер пытанне актуальнае як ніколі раней. За вяртанне будынка касцёлу выступаюць і вядомыя гісторыкі. Зразумела, што касцёл гатовы ахвяраваць сродкі, каб якасна адрэстаўраваць будынак.

Паводле слоў вернікаў, будынак збіраюцца перадаць гарадскому Дому Культуры, каб у касцёле Карла Барамеуша размясцілася філія установы. 

Поделиться

Последние новости

24 ноября: какой праздник, традиции, приметы и запреты

Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".

1 час назад

Решается судьба “СВО”: Путин установил сроки возвращения Курщины, – Зеленский

Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.

3 часа назад

«Беларускі Гаюн» опроверг информацию о прилете в Беларусь российского МиГ-31К

Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.

4 часа назад

Четыре человека, в том числе двое детей, погибли под Лидой

Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…

4 часа назад

10 красных флагов в сексе, которые нельзя игнорировать

Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.

5 часов назад