15 февраля 2026, воскресенье14:07

Культура

Ці можа культура прыносіць прыбытак?

20 июля 2015, 20:17

Аб гэтым 23 ліпеня ў Пінску можна паспрачацца з папулярным беларускім  пісьменнікам і публіцыстам Віктарам Марціновічам.

“Пры правільным падыходзе бізнес у культурнай сферы — залатое дно, але ў Беларусі гэтая ніша дагэтуль пустуе. Разам з тым сённяшняя сітуацыя ў культурнай і медыяпрасторы дае масу магчымасцяў для пабудовы прыбытковага бізнесу, які, разам з камерцыйным складнікам, адпавядаў бы высакароднай мэце папулярызацыі беларускай культуры”, – такое меркаванне Віктар Марціновіч выказаў пад час фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «ADNAK».

Нагадаем, 23 ліпеня  у пінскай кавярні «Бона Сфорца» ( вул. Першамайская, 8) у 19.00 адбудзецца сустрэча «Беларуская культура: як перастаць прасіць міласціну?». Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 727 – 30 – 97 (МТС)+375 29 313 – 98 – 60 (Velcom)

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: belmarket.by
Фото главное и по тексту: Минский метрополитен

Полешуки