9 ноября 2024, суббота02:59

Общество

Что происходит в центре Минска 25 октября ОНЛАЙН

25 октября 2020, 14:20

Сегодня уже 78-й день протеста. Самые многочисленные акции в Минске проходят по воскресеньям. Одиннадцатое воскресенье подряд минчане выходят на марши протеста. Сегодня количество демонстрантов было наибольшее с 30 августа, в центр Минска вышло более 200 тысяч человек.

19:17

19:01

У Гродне, як паведамляе Hrodna.life, былі затрыманыя ад 80 да 100 чалавек. Дзясяткі людзей збіраюцца пад Ленінскім РАУС.

18:52

18:51

Зміцер Дашкевіч затрыманы. Пра гэта паведаміла яго жонка Наста ў фэйсбуку.

18:51

Як пачаўся разгон. Хвост калоны на Арлоўскай падпіралі сілавікі на бусах. Людзі іх пагналі, тыя мусілі здаць назад. Але на скрыжаванні Арлоўскай і Нававіленскай яны перагрупіраваліся і калі дэманстранты да іх наблізіліся, у іх бок паляцелі святлошумавыя гранаты. Тады людзі кінуліся па дварах, а сілавікі пачалі зачыстку.

18:25

18:21

Як мінімум адзін чалавек пацярпеў ад выбуху святлошумавой гранаты. Аскепкамі яму пашкодзіла галёнку. Неабыякавыя людзі дапамаглі пацярпеламу выйсці з небяспечнай зоны.

18:18

На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў. Гучаць моцныя выбухі, падобна, што гэта святлошумавыя гранаты. Чытачы паведамляюць як мінімум пра 4 выбухі.

18:10

На Арлоўскай пратэстоўцы пагналі сілавікоў.

18:03

Дэманстранты не змаглі дамовіцца з сілавікамі, каб іх прапусцілі далей праз мост, таму большасць адыходзіць ад кардона і збочвае ў парк да Свіслачы. За калонай едуць аўтазакі.

17:58

Мінск, Арлоўская. Пратэстоўцы падышлі блізка да кардону сілавікоў, тады адзін з іх, што стаяў трошку над натоўпам, на спецтэхніцы, стрэліў у бок пратэстоўцаў. Але, як паведамляе карэспандэнт НН, пацярпелых няма.

17:49

На шляху калону вітаюць рабочыя. Яны махаюць дэманстрантам каскамі.

Пасля некаторых ваганняў калона рушыла ўперад да кардона сілавікоў, які загарадзіў рух па Арлоўскай праз мост.

17:46

17:34

Галава асноўнай калоны падыходзіць да скрыжавання Арлоўскай і Чарвякова. Дэманстрантаў суправаджае раварыст, які перыядычна трубіць у паляўнічы рог, ствараючы настрой.

На Сурганава насупраць «Дома друку» дзяжураць сілавікі. Таксама яны базуюцца ля БНТУ на Коласа.

17:33

Калі вы не едзеце ў Шчучыншчыну, Шчучыншчына едзе да вас!

Сцяг на адным з дамоў у Мінску. Фота Дар’і Буракінай.

17:14

Фота Дар’і Буракінай, Наша Ніва.

17:07

16:56

Мінск. Галава калоны ўпёрлася на Сурганава ў кардон сілавікоў. Спроба абысці яго праз двары правалілася, бо туды кінуліся амапаўцы. Тады калона развярнулася і рушыла назад у бок Бангалора.

Кардон сілавікоў стаіць таксама на Куйбышава і перагароджвае рух на Камароўку.

16:53

16:41

16:28

16:23

16:19

16:08

Тролінг? Сёння ў Мінску на Машэрава з гукаўзмацняльнікаў грала песня «Затрымай мяне» гурта «Аўра»:

«Затрымай мяне сонечнымі цёплымі праменнямі,
Толькі нам вядомымі імгненнямі,
Зоркай, што плыве за небакрай.
Затрымай мяне, я твая, а ты таго не ведаеш,
Адчуваю тое, што ты адчуеш
Ды малюся небу — затрымай».

16:02

15:55

«Як ашчушэнія?» — таксама адзін з лозунгаў=-крычалак сённяшняга маршу

15:48

Галава калоны ля «Белай Вежы» завярнула на Багдановіча, зараз кіруецца ў бок «Камароўкі». Хвост калоны толькі-толькі прайшоў праспект Пераможцаў і звярнуў на Машэрава.

15:40

На скрыжаванне Куйбышава і Машэрава падагналі вадамёт і аўтазакі

15:32

Вялікія калоны людзей рухаюцца да стэлы па набярэжнай Свіслачы ў раёне Нямігі.

15:23

Агромная калона рушыла на праспект Машэрава. Лозунг сённяшняга дня, як адзначаюць нашы карэспандэнты, адзін: забастоўка. У пратэсце ўжо бяруць удзел больш за 100 000 чалавек, але гэта не мяжа. Людзі працягваюць сцягвацца ў цэнтр, звычайна пікавая колькасць назіраецца ў 16:00

15:14

Марш каля Стэлы збочыў на Кальварыйскую

15:02

Макс Корж вітае дэманстрантаў на праспекце Пераможцаў! Тут ужо дзясяткі тысяч людзей, а колькі тысяч яшчэ толькі ідуць у цэнтр

14:55

Галава калоны дайшла да Стэлы. Звыклага па іншых акцыях ачаплення з вайскоўцаў сёння там няма

Але вайскоўцы стаяць вакол лесвіцы, якая вядзе да помніка. Праз гукаўзмацняльнікі людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная.

14:51

Бясконцы паток людзей ідзе ў бок Стэлы па Куйбышава.

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў Лідзе і Бабруйску

У Віцебску вялікая калона дэманстрантаў рушыць па горадзе. Аўтамабілісты яе вітаюць

14:39

Калона людзей на праспекце Пераможцаў

14:30

Мора людзей рушаць па Леніна ў бок Стэлы

14:22

Таксама група людзей рухаецца ўздоўж праспекта Незалежнасці, паміж Перамогі і Купалы, у напрамку цэнтра

У раёне плошчы Свабоды людзі выйшлі на дарогу

14:12

Узброеныя аўтаматамі байцы без апазнавальных знакаў на Кастрычніцкай, невядомыя байцы і АМАП перакрываюць праходы ў бок Кастрычніцкай ад цырка і закрываюць двары на праспэкце Незалежнасці…

14:10

13:59

На скрыжаванні вуліц Леніна і інтэрнацыянальнай з’явілася ачапленне сілавікоў са шчытамі

13:55

У Гродне перакрываюць пешаходную Савецкую вуліцу. На Савецкую ў Горадні можна зайсьці, але міліцыянты паставілі турнікеты на выхадзе на плошчу Леніна і Віленскі завулак. Побач з ЗАГСам стаяць аўтазакі, каля помніка Сакалоўскаму машына міліцыі і аўтобус без азнакаў, за гарвыканкамам — вадамёт. Па Савецкай вуліцы проста шпацыруюць людзі, відаць «людзей у цывільным», піша Радыё Свабода

13:51

Перакрыты рух аўтамабіляў у бок цэнтра ад Стэлы па праспекце Пераможцаў і ад плошчы Перамогі па праспекце Незалежнасці

13:50

Затрыманыя фатографы Дзмітрый Дзмітрыеў («Новы час» і Святаслаў Зоркі («КП у Беларусі»)

13:48

Кардон сілавікоў перакрыў доступ на вуліцу Леніна з боку Маркса.

13:39

На Нямізе сілавікі таксама выставілі агароджы і правяраюць дакументы ў мінакоў.

13:36

На праспекце Незалежнасці каля павароту на вуліцу Янкі Купалы сілавікі выставілі агароджы і правяраюць сумкі.

13:17

Спецтэхніка таксама заўважаная на вуліцы Сапёраў, а таксама на Інтэрнацыянальнай

12:15

Мінскі метрапалітэн паведаміў пра закрыццё з 12:30 «у мэтах бяспекі пасажыраў» станцый метро «Плошча Леніна», «Кастрычніцкая», «Плошча Перамогі», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў», «Першамайская», «Купалаўская», «Няміга», «Фрунзенская», «Маладзёжная» і «Пушкінская».

12:00

Зноў адключаюць мабільны інтэрнет у сталіцы.

11:50

У цэнтр горада сцягваецца спецтэхніка. Агароджваецца Стэла, агароджы на Кастрычніцкай плошчы.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by