У рэдакцыю “Медиа-Полесья” звярнуўся карыстальнік сайта з Пінска, які ўсхваляваны лёсам дома, што па вуліцы Завальная, 7. Нераўнадушны да спадчыны пінчанін абурацца, што дом, дзе ёсць шыльда “Гісторыка-культурная каштоўнасць. Гістарычны цэнтр г.Пінска 16-20 стг.”, падвергнуты сучаснаму рамонту пад “еўра”.
“У савецкі час у гэтым будынку размяшчалася ваенная камендатура, пазней участак міліцыі, было яно і ў вядзенні памежнікаў. Цяпер там знаходзіцца электраўчастак ЖРЭУ г.Пінска. А ў склепе дагэтуль захаваліся камеры для зняволеных”, – гаворыць наш чытач.
Карэспандэнт “Медиа-Полесья” пацікавіўся гісторыяй дома і паходжаннем шыльды на ім.
Пабудаваны дом у канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя. Уваходзіў у комплекс будынкаў габрэйскай грамады Пінска (аналагічны комплекс размяшчаўся ў прадмесці Каралін).
У цэнтры знаходзіліся: сінагога, школа Талмуд-Тора (пачатковая габрэйская рэлігійная школа для бедных), шпіталь (лякарня), дом для састарэлых (старцаў). Будынак, што на здымку, з'яўляўся менавіта домам для старцаў. Акрамя яго, ад комплексу па вуліцы Завальнай захаваўся яшчэ будынак лякарні (1860 г.). У Караліне захаваўся толькі будынак Талмуд-Торы (цяпер цэнтр занятасці).
Шыльда паведамляе, што дадзены дом знахозіцца ў гістарычным цэнтры горада 16-20 стагоддзя. Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Сама назва вуліцы Завальная кажа пра тое, што гэта тэрыторыя размешчана “за валам”, за гарадской сцяной, дакладней за межамі горада 16-17 стагоддзя.
Слушна было б дошку замацаваць на процілеглым боку вуліцы з тлумачэннем, што гэта заходняя мяжа гістарычнага цэнтра. Цяпер сам будынак (роўна як і ўвесь левы, ці няцотны бок вуліцы Завальнай, якая раней у ахоўваную зону не трапляла) уваходзіць у спіс гістарычнай забудовы горада (з пазнейшым датаваннем) і падлягае ахове.
Па ўспамінам сведкаў, дом па вуліцы Завальная, 7 меў досыць прыгожы выгляд, дапаўняў гістарычную забудову горада над Пінай. Цяпер, як піша наш чытач, будынак рэжа вока.
А што думаеце на гэты конт вы?
1,5 тонн цветов и растений не задекларировал литовский перевозчик.
По данным полиции Литвы, погибший в авиакатастрофе в Вильнюсе пилот – 48-летний гражданин Испании. Второй…
25 ноября в 29-м туре ЧБ минское «Динамо» принимало БАТЭ. Победа в матче позволяла столичному…
Силы обороны Украины выбили россиян из города Купянск в Харьковской области. Об этом в ночь…
Массовая кампания вакцинации закончится к 1 декабря, рассказали в Минздраве.
С 1 декабря в Беларуси заработает несколько новшеств по расчету и оплате жилищно-коммунальных услуг. Они…