23 ноября 2024, суббота10:27

Общество

«Чалавек вялікай душы і таленту». Сустрэча да юбілею Шамякіна

2 февраля 2016, 8:35

У Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы на мерапрыемства, прысвечанае юбілею Івана Шамякіна, прыйшлі настаўнікі і вучні школ Століна і Рэчыцы.

Напярэдадні  ў сценах чытальнай залы работнікі бібліятэкі правялі літаратурную гадзіну “Кнігі, якія ацаніў увесь свет”.

Галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦРБ  Ірына Навумчык распавяла прысутным пра асноўныя моманты жыцця і творчасці пісьменніка. Бібліятэкар Таццяна Сімончык правяла падрабязны агляд твораў Івана Шамякіна, змешчаных ў фондзе бібліятэкі, якія варта прачытаць кожнаму. Затым вучням паказалі частку дакументальнага фільма “Сустрэчы ў БДУ. Іван Шамякін”.

ДАВЕДКА “МП”

Кнігі Івана Шамякіна “Крыніцы”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Петраград – Брэст” і многія іншыя раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі. 30 студзеня выдатнаму класіку нацыянальнай літаратуры споўнілася б 95 гадоў.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар Людміла  Гмір правяла з прысутнымі літаратурную віктарыну па жыццю і творчасці Івана Шамякіна. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні, а самы актыўны ўдзельнік атрымаў у падарунак кнігу.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка, прадстаўленай на кніжнай выставе “Чалавек вялікай душы і таленту”, а таксама ўзяць з сабой кнігі, якія ім спадабаліся.

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула станоўчыя эмоцыі ў душы кожнага прысутнага.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media