Да 1 кастрычніка, калі адзначаецца Дзень пажылых людзей, гарадскія ўлады падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, наведалі і самых сталых пінчан, якія адзначылі 100-годдзе.
Валанцёры з пінскіх навучальных устаноў дапамагалі адзінокім пенсіянерам і інвалідам падрыхтаваць жыллё да зімы, прыбраць ад смецця падворкі. Для сталых пінчан збіралі дабрачынную дапамогу і дапамагалі нарыхтаваць садавіну на зіму.
1 кастрычніка ў Гарадской канцэртнай зале адбыўся святочны канцэрт, на якім выступiлі хор ветэранаў і дзеці – удзельнікі розных творчых калектываў горада. Начальнік аддзела ідэалогіі Валянціна Кулак у сваім выступленнi адзначыла: “Вопыт сталых людзей – надзейны падмурак для развіцця нашага грамадства, трэба шанаваць ветэранаў і прыслухоўвацца да іх меркаванняў. Гэтыя людзі баранілі і адбудоўвалі нашу краіну, а зараз захоўваюць традыцыі і маральныя каштоўнасці народа”.
Прадстаўнікі гарвыканкама разам з актывістамі грамадскіх арганізацый наведалі самых сталых жыхароў Пінска і ўручылі ім падарункі. На сённяшні дзень у Пінску пражывае 4 чалавекі, якія пераадолелі 100-гадовы ўзрост: Аксіння Заранкіна, Дзям'ян Дзенісевіч, Галіна Балевіч і Ганна Лічук. Святочныя віншаванні атрымалі ганаровыя грамадзяне Пінска: Ігар Смірноў, Барыс Благавідаў і Міхаіл Цурканаў.
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…
Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.