30 декабря 2025, вторник06:09

Запись

Чацвёра пінчан переадолелі 100-гадовы ўзрост

2 октября 2014, 12:23

Да 1 кастрычніка, калі адзначаецца Дзень пажылых людзей, гарадскія ўлады падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў, наведалі і самых сталых пінчан, якія адзначылі 100-годдзе.

Валанцёры з пінскіх навучальных устаноў дапамагалі адзінокім пенсіянерам і інвалідам падрыхтаваць жыллё да зімы, прыбраць ад смецця падворкі. Для сталых пінчан збіралі дабрачынную дапамогу і дапамагалі нарыхтаваць садавіну на зіму.

1 кастрычніка ў Гарадской канцэртнай зале адбыўся святочны канцэрт, на якім выступiлі хор ветэранаў і дзеці – удзельнікі розных творчых калектываў горада. Начальнік аддзела ідэалогіі Валянціна Кулак у сваім выступленнi адзначыла: “Вопыт сталых людзей — надзейны падмурак для развіцця нашага грамадства, трэба шанаваць ветэранаў і прыслухоўвацца да іх меркаванняў. Гэтыя людзі баранілі і адбудоўвалі нашу краіну, а зараз захоўваюць традыцыі і маральныя каштоўнасці народа”.

Прадстаўнікі гарвыканкама разам з актывістамі грамадскіх арганізацый наведалі самых сталых жыхароў Пінска і ўручылі ім падарункі. На сённяшні дзень у Пінску пражывае 4 чалавекі, якія пераадолелі 100-гадовы ўзрост: Аксіння Заранкіна, Дзям'ян Дзенісевіч, Галіна Балевіч і Ганна Лічук. Святочныя віншаванні атрымалі ганаровыя грамадзяне Пінска: Ігар Смірноў, Барыс Благавідаў і Міхаіл Цурканаў.

    

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Dron irani shahed 136 kamikaze / IMANMEDIA.ORG VIA TWITTER
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: из открытых источников
Фото использовано в качестве иллюстрации: spektr.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: drogichin.by