Цэнтр ганчарства ў вёсцы Гарадная на Століншчыне вядомы далёка за межамі Беларусі. Хутка, 31 сакавіка, гэтай незвычайнай установе споўніцца 10 гадоў.
Калі зазірнуць у гісторыю вёскі Гарадная, то, як сведчаць крыніцы, тут у кожнай сям’і сын павінен быў умець рабіць гаршкі. Вырабы прадавалі ў навакольных вёсках, з гэтага сем’і ганчароў і жылі. Напрыклад, у Гарадной на пачатку ХХ ст. было каля 6.700 жыхароў, сямей ганчароў – болей 300.
Як паведаміла карэспандэнту “Медыя-Палесся” дырэктар Цэнтра Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец, штуршком адкрыцця Цэнтра стала перамога аддзела культуры ў конкурсе праектаў, на грант якога была абсталявана частка другога паверха мясцовага дома культуры. Галоўнае, што ёсць ганчары, якія перадаюць рамяство моладзі, захоўваючы традыцыі.
Сёння для працы ў Цэнтры ёсць 3 японскія ганчарныя колы, 2 свае электрычныя і 1 нажное кола. Абпальваюцца вырабы ў электрычнай муфельнай печы (пры тэмпературы 1.110 градусаў) і ў 2 горнах (адзін знаходзіцца каля Цэнтра ганчарства, а другі – на сядзібе ганчара). Вельмі патрэбны тут вакуум-прэс для перамешвання гліны. Можа, знойдзецца спонсар, які дапаможа набыць гэтую прыладу?
Студэнт Палескага ўніверсітэта Сяргей Шэлест, каля прыязджае дадому на выхадныя, спяшаецца ў родны Цэнтр: “Ох, як засумаваў!”. На канікулах ён таксама з задавальненнем займаецца любімай і асноўнай справай сваіх продкаў. Падае надзеі і выхаванец Цэнтра Аляксей Сенько, прадзед якога знакаміты ганчар з роду Вячоркаў.
У Цэнтры арганізаваны класы па ганчарству для дзетак мясцовай школы. “Большасць наведвальнікаў класаў па ганчарству і глінянай цацкі – хлопчыкі, якім споўнілася 11-13 год”, – распавядае Алімпіяда Леанавец.
Працуюць з дзецьмі майстры-ганчары Аўраам Мікалаевіч Басавец, Рыгор Восіпавіч Кавалька і Васіль Андрэевіч Казачок. Дарэчы, Аўраам Басавец у 2003 годдзе стаў лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. Васіль Казачок – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гараднянскай школы, які ў цэнтр ганчарства прыйшоў адразу пасля яго адкрыцця. “Жаданне займацца ганчарнай справай прыйшло з гадамі, бо мой бацька таксама быў ганчаром. Я з маленства быў побач з ім і бачыў, як ён працаваў ля ганчарнага кола, абпальваў гатовыя вырабы, нават ездзіў з бацькам па сёлах прадаваць гліняны посуд”, – дзеліцца ўспамінамі Васіль Казачок.
Былы дырэктар школы Георгій Паўлавіч Захарэвіч шмат клапаціўся аб аднаўленні ганчарнай справы ў школе ў 80-90-я гг. Дзяцей вучылі Іван Яфімавіч Лічэўскі і Аляксандр Паўлавіч Вячорка. А адзін з сыноў ганчара Мірановіча – Мікалай Ермалаевіч у свой час нават арганізаваў у сябе дома своеасаблівы гурток для хлапчукоў.
Сёння на сценах залы Цэнтра ганчарства прадстаўлены фотаздымкі і звесткі 2-х дынастый ганчароў: Мірановіча Ермалая і Мірановіча Сцяпана. Наогул, калі гаварыць пра дынастыі ганчароў, то можна смела казаць, што іх было шмат.
На пачатку ХХ стагоддзя каля сотні горнаў дымілі ў вёсцы. Ў гады Вялікай Айчыннай вайны, як успамінаюць старажылы, нямецкія захопнікі з-за гэтага дыму думалі, што тут наладжана нейкая вытворчасць, што тут дымяць заводы. У савецкі перыяд ганчарная справа прыпынілася: знішчаліся горны (печы для абпальвання гаршчкоў), а ганчары лічыліся аднаасобнікамі.
На базе цэнтра ў 2008, 2010 і 2012 гг прайшлі І, ІІ і ІІІ Міжнародныя пленэры ганчароў. У якасці ганчарнага цэнтра, Гарадная вядома з ХIV ст. У 1579 г. вёска атрымала Магдэбургскае права і 200 гадоў ім карысталася, мела свой герб.
Вельмі яскрава сутнасць ганчарнай справы перадаў Васіль Казачок у вершы “Ганчар”:
Было так і хай будзе ж так навек:
Зямля і Бог, як твор з тварцом адзіны,
Бо створаны быў першы чалавек
З зямлі і са звычайнай гліны.
Ад Бога атрымаўшы шчодры дар,
Ад раніцы да ночы несупынна,
Як Бог той, завіхаецца ганчар –
Гаршкі ён лепіць са звычайнай гліны.
Ля горна ён шчыруе да знямогі
І праўду кажуць, што не гавары:
“Абпальваюць гаршкі зусім не Богі –
Гартуюць у агні іх ганчары”.
Шмат прыязджаюць у Цэнтр ганчарства з экскурсіямі. Дарэчы, тут можна заказаць і набыць гліняныя сувенірныя вырабы. Тэлефон Цэнтра – 8 (01655) 36-5-96.
В Брестской области 10 ноября установлены датчики контроля скорости на ряде участков автодорог Брестской области.
Водитель Lada Granta не уступил дорогу внедорожнику Mitsubishi Outlander в Слуцком районе. В результате сам…
Но черные копатели сделали это раньше.
Яркое окрашивание, которые не оставит вас незамеченной.
Таким "званием" наградили покойного певца.
Глава президетской Администрации Дмитрий Крутой посетил иностранное торгово-производственное унитарное предприятие "Стэнлес" и ЗАО "Холдинговая компания…