13 февраля 2026, пятница18:14

Общество

Былыя назвы вуліц напісалі, але з памылкай

4 октября 2021, 16:31

Аб гэтым упэўнена гавораць мясцовыя краязнаўцы. 

 

Па вуліцы Бялова,12 падыходзіць да заканчэння будаўніцтва адміністратыўна-гандлёвага аб’екта. Зусім нядаўна на сцяне будынка з’явілася інфармацыя аб тым, як называлася гэтая вуліца ў розныя часы: Спаская, Папярочна-школьная, Каралевы Боны, Лемяшэўская, Столінская…

 

Пінскія краязнаўцы адразу заўважылі памылку ў назве. Яны сцвярджаюць, што трэба пісаць не Лемяшэўская, а Лемяшэвіцкая. Бо гутарка ў дадзеным выпадку ідзе не аб прозвішчы чалавека, а назве населенага пункта Лемяшэвічы Пінскага раёна.

 

Інфармаваць жыхароў горада і турыстаў аб былых назвах вуліц справа добрая і карысная, але памылку трэба выправіць, гавораць краязнаўцы.  

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото главное и по тексту: Минобороны
Фото: facebook.com/Lietuvosmuitine

Полешуки