Буслы селяцца ў вёсках, на акраінах гарадоў, бліжэй да чалавечага жылля. Для гнездавання выбіраюць самыя высокія дрэвы, часам – дахі дамоў. Папулярнасцю ў птушак для гнязда карыстаюцца слупы ліній электраперадач. Менавіта па гэтай прычыне з птушкамі здараюцца няшчасці: то гняздо электрыкі раскідаюць, то белага птаха токам заб'е. І ўсё адно буслы там робяць гнёзды.
Любоў Іванаўна з Калоднага скардзіцца, што ўсё часцей у яе вёсцы птушкі гінуць з-за электрычных правадоў: яны робяць гнёзды на слупах ліній электраперадач і ў адзін момант дарослыя птахі гінуць, пакідаючы ў гняздзе малых птушанят.
У вёсцы засталіся некалькі вялізных таполяў, якія выбіраюць буслы для гнездавання, але іх не так шмат, ды і не на ўсіх атрымліваецца ў птушак пасяліцца. Жанчына не ў сілах выправіць сітуацыю. А яшчэ на школьнай качагарцы кожную вясну бусліная сям’я робіць гняздо (добра што гэта адбываецца намнога пасля заканчэння ацяпляльнага сезона і з трубы ўжо не ідзе дым), выводзіць птушанят, адлятае у цёплыя краіны, а ў канцы жніўня прыязджаюць выратавальнікі Столінскага РАНС і здымаюць бусліную кватэру. Але тут, як кажа яна, птушкам бяды не многа.
Пра гэтыя свае хваляванні жанчына неаднаразова дзялілася з дзецьмі і ўнукамі. Яе ўнукі звярнулася на «Медиа-Полесье» з просьбай даведацца, ці можна неяк буслам дапамагчы.
“Папуляцыя белых птахаў на Століншчыне не памяншаецца, так як буслы самі рэгуліруюць колькасць, – распавядае галоўны спецыяліст Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Літвінка. – Калі кармавая база добрая, то ў гняздзе можа расці да чатырох птушанят”.
І сапраўды, у вёсках і гарадах, цераз якія ці ля якіх працякае рака альбо маюцца вадаёмы, невялічкія азёры, часта сустракаюцца буслы.
Адпаведна, калі ежы мала, то буслы выкідваюць з гнязда слабейшых птушанят і гадуюць мацнейшых. Нават калі такое птушаня падбіраюць людзі і кормяць яго на ўласным птушыным двары, шанцаў вярнуцца ў стаю ў такіх сірот няма. Іх альбо заб’юць альбо пакінуць дома: у вырай не возьмуць. Калі чалавек дапаможа птушцы перазімаваць, то яе таксама не прымуць буслы пасля вяртання на радзіму.
“Буслы – адны з самых дальніх нашых мігрантаў. Яны далятаюць нават у Паўднёвую Афрыку, пры гэтым шлях можа дасягаць 9.500 кіламетраў. Звычайна птушкі ляцяць не над адкрытым морам, а праз пралівы. І на сваім шляху да месцаў зімоўкі ім патрэбна яшчэ пераляцець самую вялікую пустыню свету – Сахару”, – распавядае спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Сямён Левы.
Дарэчы, зараз арганізацыя ладзіць міжнародную кампанію “Жывая Вясна”, удзел у якой можа прыняць кожны беларус. Калі вы ўбачылі адну з пяці птушак (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка), запомніце іх колькасць, месца назірання і занясіце дадзеныя сваіх назіранняў адным з прапанаваных спосабаў:
* на сайт кампаніі www.springalive.net пры дапамозе формы “ДАДАЦЬ НАЗІРАННЕ”
* СМС на кароткі нумар 0841 (Абавязкова ўкажыце вашае імя, прозвішча, час назірання, месца, колькасць і назву птушкі), у адказ Вы атрымаеце падарунак – спасылку на голас адной з птушак “Жывой вясны”!
* Адпішыцеся ў адпаведных старонках у сацыяльных сетках ( Укантакце ці Фэйсбуку)
У мінулым годзе Беларусь у гэтай кампаніі заняла 4-е месца з болей чым 50 краін-удзельніц. Гэта сведчыць аб тым, што жыхары Беларусі любяць прыроду і з ахвотай назіраюць за вясеннім прылётам птушак.
На Піншчыне знайшлі выйсце з такой сітуацыі некалькі год таму: на слупах ліній электраперадач усталявалі спецыяльныя пляцоўкі, зручныя для таго, каб буслам рабіць гняздо.
У гэтым годзе магчымасць будавацца на падобных пляцоўках з’явілася і ў столінскіх буслоў.
Спецыялісты Столінскіх РЭС распавялі, што гнездаванне буслоў на слупах ліній электраперадач кепска як для лініі, так і для самой птушкі. Ды і радасці асаблівай ад працэсу разбурэння гнязда работнікам электрасетак няма.
Начальнік Столінскіх РЭС Сяргей Хвядчук паведаміў Медыя-Палессю, што упершыню ў гэтым годзе на Століншчыне працаўнікі РЭС устанавілі на слупах ліній электраперадач спецыяльныя пляцоўкі для буслоў. Гэтыя пляцоўкі распрацаваны спецыялістамі Столінскіх РЭС і зроблены па іх чарцяжах на базе ў Пінску. 24 такія пляцоўкі ўжо замацаваны на слупах у Белавушы, Давыд-Гарадку, Лядцы, Рублі, Століне, Церабяжове. Яшчэ 9 плануюць на гэтым тыдні ўсталяваць у Лядцы і Церабяжове.
Кошт адной такой пляцоўкі – 400.000 рублёў без уліку работы па яе ўстаноўцы.
Дарэчы, не на ўсіх слупах ліній электраперадач можна ўсталяваць птушыныя пляцоўкі. Напрыклад, там, дзе напружанне ліній ў 10 кілавольт (кВ), гэта зрабіць нельга: вельмі моцнае напружанне з-за якога птушка загіне. Падыходзяць тыя, дзе напружанне 0,4 кВ.
З пытаннем, ці магчыма ўстаноўка такой пляцоўкі ў вёсцы Калоднае, «Медиа-Полесье» звярнулася да старшыні Радчыцкага сельскага Савета Любові Курак. Жанчына адказала, што гэта магчыма. Але жыхары вёскі з такой просьбай павінны звернуцца ў сельскі Савет.
У выпадку, калі слуп ліній электраперадач знаходзіцца на прыватным падворку, а не, напрыклад, на вясковай вуліцы, то з заяўкай на ўстаноўку пляцоўкі трэба звяртацца ў Столінскія РЭС і быць гатовымі за свой кошт аплаціць пляцоўку і работу па яе ўстаноўцы. Што датычыцца Радчыцкага сельскага Савета, то ў адной з вёсак у хуткіхм часе, магчыма, ўстановяць такія пляцоўкі.
І такое можа быць. Лёгка! Раней зацягвалі на высокае дрэва і клалі паміж галін драўлянае кола са звычайнага воза. На такой пляцоўцы буслам добра будаваць сваё гняздо. Зараз драўляныя колы выйшлі з ужытку, але тое ж самае можна зрабіць і з жалезным веласіпедным колам, што прыйшло ў нягоднасць.
Пры жаданні можна збіць у выглядзе літары Х дзве тоўстыя дошкі ці брускі і іх таксама замацаваць на дрэве між галін, альбо на каньку хлеўчыка.
А якія парады дасце вы, паважаныя наведвальнікі сайта? Пішыце свае прапановы тут.
Уладзімір Караткевіч назваў Беларусь “Зямля пад белымі крыламі”. Менавіта крылы гэтай велічнай птушкі распасцёртыя над усёй сінявокай Беларуссю. Разам з вяртаннем на радзіму буслоў вяртаецца лета.
Бусла спрадвеку шанавалі беларусы. Лічылася, што калі бусел селіцца ў двары, то ў гаспадароў сядзібы будзе шчасце, дабрабыт у хаце. Таму многія спецыяльна зацягвалі драўляныя колы ці майстравалі спецыяльныя падпоры, каб бусел на дрэве ці на крышы хлеўчыка змог зрабіць гняздо і пасяліўся там на доўгія гады.
P.S.: Як кажуць, працэс пайшоў. Галоўнае, каб і палешукі самастойна былі гатовы дапамагчы птушкам.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…