У адной з самых папулярных сацсетак Міжнародны інстытут прэсы (IPI) раз на тыдзень пачаў размяшчаць агляд парушэнняў правоў беларускіх журналістаў і медыя.
Затрыманне былога выдаўца газеты ў Смаргоні, ануляванне рэгістрацыі газеты «Народная воля», блакаванне сайта «Прэсбола» — сціслыя паведамленні на ангельскай мове аб сітуацыі ў Беларусі цяпер з’яўляюцца ў Twitter-акаўнце IPI, на які падпісаны больш чым за 52 тысячы чалавек.
— Назіраем адпаведную рэакцыю аўдыторыі, — паведаміў БАЖ супрацоўнік Міжнароднага інстытута прэсы па маніторынгу и абароне правоў журналістаў Усходняй Еўропы Караль Лучка. — Нашы чытачы ўражаны рэпрэсіямі, што адбываюцца ў дачыненні да прадстаўнікоў прэсы. Многія пачалі забывацца пра сітуацыю ў Беларусі, якая толькі пагаршаецца.
Міжнародны інстытут прэсы быў заснаваны ў 1950 годзе ў Нью-Ёрку (ЗША) кіраўнікамі медыя з пятнаццаці краін. Ад самага пачатку дэкларавалася мэта ў мадэрнізацыі падыходаў журналістыкі і абароне свабоды слова. Сярод чальцоў IPI — выдаўцы, рэдактары, уладальнікі найбуйнейшых медыякарпарацый, а таксама вядомыя журналісты.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…