Медалі і ганаровыя граматы прывезлі столінскія “бусляняткі” з фіналу рэспубліканскага конкурсу “Усе разам”, які праходзіў з 6 па 8 мая ў Мазыры. Удзел у ім прынялі больш за 80 дзетак, аб’яднаных у 7 каманд, з розных абласцей краіны і горада Мінска.
Брэсцкую вобласць прадстаўляла каманда Столінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) “Бусляняты”. Гэта педагогі, валанцёры і выхаванцы цэнтра: Марыя Домніч, Яўген Апановіч, Аляксандр Бруцкі, Анастасія Міклуш, Карына Несцяровіч, Юлія Мароз, Дзяніс Цупа, Арцём Грыб, Дзмітрый Гляд, Адам Домніч, Руфіна Ядлоўская, Віалета Пятроўская.
У першы дзень, дзень адкрыцця конкурсу, фіналісты здзіўляліся майстэрству артыстаў мазырскага цэнтра цыркавога мастацтва “Арэна”. Другі дзень стаў больш насычаным: пачаўся конкурсам, а завяршыўся наведваннем дэкаратыўна аформленага гістарычнага цэнтра горада “Мазырскі замак”. Акрамя таго, каманды наведалі ўстановы адукацыі горада.
“Сам конкурс прайшоў у форме вясёлай міні-спартландыі з элементамі спаборніцтва. Удзельнікі павінны былі выканаць пэўныя спартыўныя практыкаванні, – распавядае намеснік дырэктара Столінскага ЦКРНіР Ганна Паўлаўна Валюкевіч. – Нашы дзеці шчаслівыя ад таго, што былі там. Калі мы вярталіся дамоў, то яны шмат гаварылі пра тое, каб яшчэ раз трапіць на такі конкурс”.
Рэспубліканскі конкурс “Усе разам” – адна з эфектыўных тэхналогій уключэння дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў жыццё грамадства. Невыпадкова, што ў гэтых спаборніцтвах усе дзеці – пераможцы.
Каманда “Бусляняты” ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. А Брэсцкая вобласць прыняла эстафетную палачку. Гэта значыць, што наступны фінал конкурсу “Усе разам” пройдзе роўна праз два гады на Брэстчыне.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.