Юлія Семчанка (Шэлевенка) нарадзілася ў Лунінцы, скончыла СШ№2, а потым Інстытут журналістыкі БДУ. Падчас вучобы сустрэла сваё каханне - Дзмітрыя Семчанка. Ён узначальваў прэзідэнцкі Пул. За тое, што адкрыта выказаўся супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, быў затрыманы і асуджаны на тры гады калоніі... Жонка ў ФБ напісала кранальны пост, які немагчыма чытаць без слёз. Бо ў гэтых словах - не толькі асабісты боль, але і боль усіх, хто чакае сваіх каханых са зняволення.
Друкуем без скарачэнняў:
“Аднойчы, калі мне было 18, Бог прынёс мне на далонях каханне. Ды не проста сапраўднае, а такое, аб якім я заўсёды марыла і верыла, што будзе. Дзе узаемапавага, безумоўны давер, шчырасць у кожнай размове, дзе няма “мужчынскіх або жаночых” справаў, дзе агульны і асабісты рост і развіццё. Я думала, што Бог мне адсыпаў шчасця таму, што я была харошай, мудрай “дзевачкай”:)) А “дзевачка” неяк і не ўяўляла, што можна раніцца не толькі праз драматычныя адносіны, а праз тое, калі ты не можаш дакрануцца да лЮбага. І вось вучышся жыць з разрэзаным сэрцам, робіш быццам першыя крокі ў дзяцінстве. Падаеш і зноўку ўстаеш, і так мільён разоў, пакуль крокі не стануць упэўненыя, пакуль не зразумееш і не знойдзеш свае новыя апоры, якія і самі часам хістаюцца.
Тым часам каханне выходзіць на новы ўзровень, які немагчыма ператварыць у словы. Толькі адчуць душой. Вы размаўляеце адно з адным у думках і лістах, і недзе там у космасе ё адчуванне, што вашым душам ужо па тысячы гадоў, бо кожны такі дзень – гэта новае адкрыццё і новая мудрасць.
Некалі я напісала табе, што вярну ўсе страчаныя абдымкі за гэты час і памножыла 4 абдыманні на колькасць дзён, якіх не маю маю магчымасці трымаць цябе за руку.
А ты адказаў, чатыры – гэта ж мінімум, а для добрага самаадчування трэба восем. Восем абдыманняў у дзень. Дакладна:) Ты ўсё на свеце памятаеш у адрозненне ад мяне:) 304 дні памнажаем на 8 – атрымліваецца 2432 абдыманні. І кожны дзень гэтая лічба павялічваецца…
Ты любіш часта ўспамінаць нашую першую сустрэчу. Асабліва мой адказ на твае пытанне, ці веру я ў каханне. Я сказала, што вядома! Бо калі верыш, шанцаў сустрэць яго дакладна больш. Так працуе закон сусвету. Мой адказ табе вельмі спадабаўся:) І ведаеш, я дагэтуль так лічу: калі шчыра верыць у нешта, то яно даклада ажыццявіцца. Таму я працягваю верыць.
Аднойчы, калі мне было 18, я паабяцала самой сабе, што не разгублю, не растрачу, захаваю гэтае каханне на далонях. Аднойчы, роўна 9 гадоў таму мы далі гэтае абяцанне адно адному і трымаем яго дагэтуль. Дзе б ні былі, мы ідзем гэты шлях разам. Балючы, цяжкі, камяністы, з нечаканымі заваротамі, маланкай, дажджом і градам, але ідзем.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…
В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…
На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…