24 ноября 2024, воскресенье05:31

Происшествия

BMW з расійскімі нумарамі знёс прыпынак каля Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску і збег з месца ДТЗ ФОТЫ

30 июня 2015, 14:50

Аварыя адбылася днём 30 чэрвеня на сталічным праспекце Незалежнасці.

BMW ехаў па праспекце ў бок Уручча. У нейкі момант аўтамабіль паскорыўся, яго раскруціла і вынесла на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ён выскачыў на тратуар, дзе ўрэзаўся ў прыпынак. Кіроўца BMW некаторы час пастаяў на месцы аварыі, пасля чаго збег.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант аварыі людзей на прыпынку не было. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

У ДАІ Першамайскага раёна распавялі, што на аўтамабілі ўсталяваны рэгістрацыйны знак «у888нк 66 rus». Інспектары просяць усіх, каму нешта вядома пра месцазнаходжанне кіроўцы або аўтамабіля, патэлефанаваць на 222-17-17 (дзяжурная частка ДАІ Мінска) або 102.


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com