Гэтым разам блогеру пагражае пакаранне за ўдзел у акцыі недармаедаў у Пінску 11 сакавіка.
Вядомы гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч з 13 сакавіка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), адбывае тэрміны арышта па 13, 5 і 7 сутак за ўдзел у акцыях пратэстаў.
Як паведаміў spring96.org праваабаронца Леанід Судаленка, Максіму ў камеру прынеслі яшчэ адзін, ужо чацьверты адміністрацыйны пратакол. Суд можа адбыцца ў любы дзень тэрміну зняволення Філіповіча. Калі суд не пакарае відэаблогера чарговым арыштам, то ён павінен вызваліцца 7 красавіка прыблізна ў 20.50.
Затрыманы ўвечары 13 сакавіка ў бацькоўскай хаце Філіповіч знаходзіцца ў ІЧУ на Міжгародняй, 26 у Гомелі. Раніцай 13 сакавіка Філіповіч быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі дармаедаў у Гомелі. Падчас адбыцця пакарання на яго склалі яшчэ тры пратаколы за ўдзел у акцыях дармаедаў у Брэсце, Маладзечна і Пінску. За Брэст і Маладзечна суд дабавіў яму яшчэ 5 і 7 сутак адпаведна, пратакол за Пінск пакуль застаецца не разгледжаны.
Праваабаронца Леанід Судаленка, які займаецца справамі Максіма Філіповіча, кажа, што заканадаўства абмяжоўвае максімальны адміністрацыйны арышт 25 суткамі, якія Максім адбудзе 7 красавіка прыблізна каля 21.00. Але практыка ведае выпадкі, калі чалавека выпускалі на некалькі хвілін, а потым зноў арыштоўвалі і прад’яўлялі новыя абвінавачванні.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…