23 ноября 2024, суббота07:55

В стране и мире

Беларускую моладзь будуць вучыць выяўляць тэрарыстаў

10 апреля 2023, 15:11

Снимок носит иллюстративный характер

Снимок носит иллюстративный характер

У Беларусі моладзь будуць вучыць выяўляць тэрарыстаў. Гаворка пра гэта ішла ў Адміністрацыі прэзідэнта, дзе збіраліся дэканы юрыдычных факультэтаў розных ВНУ краіны, прадстаўнікі Генпракуратуры і Мінадукацыі.

 

Было заяўлена, што моладзі не хапае прававой пісьменнасці, і трэба супрацьдзейнічаць яе ўцягванню ў злачынствы, у тым ліку звязаныя з экстрэмізмам“.

Намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс сказала, што апошнім часам у РБ павялічалася колькасць злачынстваў экстрэмісцкай і тэрарыстычнай накіраванасці. І рэжыму, відаць, стала трывожна. Па словах Чупрыс, людзі становяцца фігурантамі спраў, па якіх ім пагражае смяротнае пакаранне, а яны гэтага нават і не ўсведамляюць.

На нарадзе было прапанавана ў навучальных установах арганізоўваць прагляды прапагандысцкіх фільмаў пра “тэрарызм” у Беларусі. Трэба, каб ВНУ краіны, юрыдычныя факультэты ўключыліся ў працэс процідзеяння дэструктыўнаму ўплыву на нашых хлопцаў і дзяўчат,цытуе словы Вольгі Чупрыс БелТА. Мы маем справу з досыць моцным уплывам звонку“.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў развіваў тэму: Прававой пісьменнасці ў моладзі, ды і не толькі ў яе, практычна не відаць. Паводле яго слоў, беларусы не разумеюць, чаму 30 чалавек абвінавачваюць па справе Мачулішчаў у тэрарызме: многія не ведалі, каму дапамагалі.

У моладзі неабходна сфарміраваць разуменне таго, што дзесьці могуць быць нейкія падвохі, яны павінны ўмець бачыць магчымыя падводныя плыні“, — заявіў Рыжанкоў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

Уважаемый читатель. Если Вы солидарны с журналистами, считаете этот материал важным, Вы можете поделиться ссылкой со своими друзьями и родными. Так Вы поддержите нашу работу и свободную прессу. Спасибо, что Вы с нами!


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media