23 ноября 2024, суббота12:00

Неформат

Беларускія правайдэры будуць захоўваць гісторыю наведвання сайтаў

15 марта 2015, 10:55

Новыя патрабаванні Міністэрства сувязі пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года.

Беларускіх правайдэраў абавяжуць захоўваць гісторыю наведвання сайтаў карыстальнікамі цягам году з дня аказання інтэрнэт-паслугаў. Такія нормы ўтрымліваюцца ў Інструкцыі аб парадку фармавання і захоўвання звестак аб іфармацыйных рэсурсах, якія наведваюць карыстальнікі інтэрнэт-паслуг. Дакумент зацверджан Міністэрствам сувязі 18 лютага 2015 года і апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Такім чынам, правайдэры будуць захоўваць звесткі аб старонках, якія наведваюць карыстальнікі — фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Таксама пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павінны будуць захоўваць нумар і дату заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі — прозвішча, імя і адрас карыстальніка.

Інструкцыю прынялі ў мэтах барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў — Міністэрства сувязі спасылаецца на знакаміты дэкрэт №9. Пастанова пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2016 года.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock