Категории: Культура

Беларускія дызайнеры прапанавалі варыянт “вышываных” шын для ровараў

Арт-студыя PRAS вырашыла працягнуць трэнд на вышываныя рэчы, якія апошнім часам сталі надта папулярныя. Новы праект атрымаў назву “Вышышына” – размова ідзе пра гумовы пратэктар для ровараў, які пакідае на зямлі адбітак арнамента. Кампанія ўжо прадставіла свае эскізы і шукае праз афіцыйны сайт інвестараў для масавага выпуску.

Як паведамляе творчая каманда, спроба стварыць яшчэ адзін арыгінальны “вышываны” тавар – гэта жаданне “несці беларушчыну ў масы”. 
 

“Традыцыйная вышыванка і гістарычная пагоня ў адным флаконе – старажытны арнамент на колах жалезнага каня. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі выплаўлены арнамент – “Знак сонца з крыжыкам”, – так апісвае сваю задуму студыя PRAS.

Па словах дызайнераў праекта, на шыне можна заўважыць сімвал квітнеючай зямлі і нівы, “які прыгожым адбіткам кладзецца на нашу родную зямельку падчас пакатушак, шматкрозь падвышаючы яе ўрадлівасць”. 
 

 

Цікавы адбітак пратэктар зможа пакідаць і на зямлі, і на снезе.

Арт-студыя PRAS займаецца найперш web-дызайнам, прыкладным праграмаваннем, камп’ютарнай графікай і сучаснай інтэрактыўнай рэкламай.

Поделиться

Последние новости

22 сентября – какой праздник, традиции, приметы и запреты

22 сентября - День осеннего равноденствия, Всемирный день без автомобиля, День каракулей и Всемирный розовый…

8 часов назад

Мощный снегопад в ЮАР парализовал дорожное движение

Особенно пострадало шоссе N3, соединяющее Йоханнесбург и Дурбан.

9 часов назад

“Немного музыки на ночь”: в Германии случайно нашли ранее неизвестное произведение Моцарта

Рукопись более двух веков хранилась в одной из городских библиотек Лейпцига.

11 часов назад

Романтика и страсть: что посмотреть вдвоем вечером?

Ищете идеальный фильм для романтического вечера с любимым человеком? Сочетание романтики и эротики может создать…

12 часов назад

Продлить лето. Куда и за сколько можно улететь к морю в октябре

Какие можно выбрать курорты осенью, чтобы насладиться морским воздухом.

15 часов назад