26 ноября 2024, вторник11:19

В стране и мире

Беларускі фільм пра гвалт у войску атрымаў узнагароду ў Польшчы

5 октября 2023, 11:10

Аляксандр Міхалковіч атрымлівае ўзнагароду ад старшыні журы Ганны Ферэнс. Фота: facebook.com/festiwal.filmowy.nnw.

Аляксандр Міхалковіч атрымлівае ўзнагароду ад старшыні журы Ганны Ферэнс. Фота: facebook.com/festiwal.filmowy.nnw.

Рэжысёр прысвяціў яго беларускім палітвязням і ўкраінцам на фронце.

 

На 15-м Festiwale Filmowym NNW у Гдыні дакументальная стужка Ганны Бадзяка і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма» ўзяла галоўны прыз у міжнароднай секцыі дакументальнага кіно, піша Reform.by.

Старшыня журы Ганна Ферэнс, зачытаўшы вердыкт, падкрэсліла, што ўзнагарода прысуджаецца напружанай драме, якая ў шматслойным апавяданні распавядае пра маральную эрозію людзей, якія апынуліся ў пастцы таталітарызму.

«Дзякуй, што можаце быць на гэтай сцэне з героямі барацьбы за незалежнасць, дзякуй за дапамогу, за падтрымку Беларусі з моманту стварэння тэлеканала «Белсат». Я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду беларускім палітвязням і ўкраінцам на фронце», — падчас цырымоніі ўзнагароджання рэжысёр карціны Аляксандр Міхалковіч падзякаваў кінафоруму.

Нагадаем, што фільм беларускіх аўтараў даследуе гвалт у войску і грамадстве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць.

У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым.

«Пакуль Святлана спрабуе праліць святло на культуру гвалту і здзекаў у беларускіх Узброеных сілах, групе маладых сяброў з тэхна-андэграўнду неўзабаве самім пагражае прызыў у войска, — адзначаецца ў анатацыі да карціны. — Яны ходзяць на рэйв-вечарыны ў майках і круглых сонцаахоўных акулярах, але праз імгненне вечарынка можа скончыцца — прынамсі, датуль, пакуль на вуліцах не ўспыхнуць масавыя пратэсты пасля нядаўняга «пераабрання» дыктатара-прэзідэнта і прыхільніка Пуціна Аляксандра Лукашэнкі. Пробліск надзеі і абяцанне пераменаў, якія толькі прымушаюць жорсткасць аўтарытарнага грамадства праявіцца ў поўную сілу».

Стужка сёлета ўжо была адзначана на міжнародных фестывалях, а таксама вылучана на прэмію Еўрапейскай акадэміі.


Иллюстрация media-polesye.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Kerem Uzel / Bloomberg
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com