7 апреля 2026, вторник13:58

Экономика

Беларускі бюджэт страціць паўмільярда долараў

23 марта 2015, 9:20

Але ўрад запэўнівае, што сёлета не скароціць сацыяльныя выдаткі.

З-за падзення коштаў на нафту і іншых неспрыяльных фактараў беларускі бюджэт сёлета страціць каля паўмільярда долараў. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме “Галоўны эфір” тэлеканала “Беларусь 1” заявіў увечары 22 сакавіка першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.

Паводле яго словаў, бюджэт Беларусі разлічваў атрымаць болей за 1,5 мільярда долараў і пры гэтым туды закладваўся кошт на нафту ў 83 долара за барэль. Але ж цяпер прагнозны кошт нафты ацэньваецца ў 50-55 долараў, таму чаканыя прыбыткі бюджэту складуць толькі мільярд долараў.

Урад разлічвае атрымаць дадатковыя прыбыткі пасля адмены тарыфных і нетарыфных бар’ераў у межах Еўразійскага эканамічнага саюза. Паводле ініцыяванага Мінфінам даследавання, пасля адмены гэтых абмежаванняў у Беларусі на 2,8% прырасце ВУП, дабрабыт грамадзян падвысіцца на 7,3%.

У цяперашняй эканамічнай сітуацыі ўрад не плануе скарачаць выдаткі на сацыяльныя патрэбы, хоць пры гэтым на 5% знізяцца расходы на ўтрыманне бюджэтных арганізацый, перадае БелаПАН.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации, korabelov.info
Моджтаба Хаменеи. Фото: РБК
Скриншот видео
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com

Полешуки