«Калыханка» (Lullaby) – першы мультфільм, выдадзены заснаванай Іванам Гапіенкам разам з Уладзімірам Няфёдавым анімацыйнай студыяй у Варшаве Juniper Animation Studio, якая выпускае анімацыйныя рэкламныя ролікі, кароткаметражныя фільмы і музычныя кліпы.
Твор з’яўляецца часткай міжнароднай анталогіі фільмаў і спрадзюсаваны Pigeon Productions і Ithra.
Гэта пяціхвілінная гісторыя без наратыву аб акце дэпрэсіі, ці, як піша аўтар, «своеасаблівая рэфлексія, якая дазваляе адпусціць эмоцыі ад усіх страшных падзей апошніх трох гадоў. Гісторыя пра змрочны момант душы, які канчаткова змяняе лёс чалавека».
У стварэнні фільма ўдзельнічала мастачка Кацярына Дубовік, якая зрабіла ўсе фаны, некаторыя анімацыйныя фазы і персанажаў у лінагравюры. Па спасылцы можна пабачыць частку працэсу.
Чарнавую анімацыю зрабіла Аліна Мілкіна, а музыку і саўнд-дызайн — Канстанцін Усціновіч.
Цяпер фільм рассылаецца на фестывалі, і ў хуткім часе стане вядома пра яго першыя паказы.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.