Категории: Экономика

Беларускае піва і малако ў Калінінградзе таннейшыя, чым у Беларусі

“Беларускае малако набывалі да крызісу і хвалілі. А пасля крызісу — тое, што менш каштуе”.

Еўрарадыё параўнала цэны на прадукты ў Калінінградзе і Мінску.

У калінінградскай краме “Аўрора” ёсць беларускае малако, сметанковае масла, некалькі відаў сыроў і ёгуртаў ды беларускае піва.

Цана на беларускае стэрылізаванае малако “Славянскія традыцыі” ад Мінскага малочнага завода №1 у пераводзе на беларускія рублі — у сярэднім 16 000 рублёў.

Кошты на беларускае малако ў Калінінградзе.

У Мінску такое малако каштуе на чатыры тысячы менш. Побач у калінінградскім супермаркеце ляжыць некалькі пакетаў расійскага малака, яго амаль разабралі, і яно таннейшае за беларускае ў два разы.

Прадавачка на касе:

“Беларускае малако разбіралі да крызісу і вельмі хвалілі. А цяпер, па маіх назіраннях, пачалі купляць тое, што менш каштуе, Людзі лічаць грошы. Вось расійскае малако ў пакетах таннейшае за вашае — яго людзі і бяруць”,— кажа дзяўчына.

На паліцах ляжыць таксама сыр фету “Арыстэй” (Мінскага малочнага завода № 1). Розніца паміж цаной у Беларусі і ў Расіі складае 9 000 рублёў — у Беларусі танней.

Ёсць беларускае малако, сыры, масла ды ёгурты. Заўважаю, што тэрмін некаторых прадуктаў заканчваецца праз дзве гадзіны, але “малочка” яшчэ стаіць на паліцах у першых радах.

200 грамаў сыра “Гаўда” (“Савушкін прадукт”) каштуе ў Калінінградзе 33 600 рублёў, у Беларусі такі сыр таннейшы — амаль на 10 000 рублёў!

Такі кошт на сыр у Калінінградзе.

А вось сялянскае масла 180 грамаў каштуе на нашыя 20 000 рублёў, у Мінску яно таннейшае на дзве-тры тысячы. Ёгурт “Ласкавае лета” — 3600 за баначку просяць у Калінінградзе. Такі ж ёгурт у Беларусі каштуе ўжо 4500-5000 рублёў.

Кошты ў Мінску…

…і ў Расіі

Прыкладна на адным узроўні ў Калінінградзе і Мінску цэны на агуркі, перац, памідоры. Але Мінск апераджае па цэнах на хлеб: калі палавіна хлеба каштуе ў Калінінградзе ў сярэднім чатыры тысячы рублёў, то ў Мінску — не менш за пяць.

Танней, чым у Беларусі, у Калінінградзе і беларускае піва. На паліцах ёсць “Аліварыя” (0,5 літра) і “Александрыя” (1,5 літра). Піва мы знаходзім, праўда, на самых ніжніх паліцах — калі не асабліва прыглядацца, можна і не заўважыць. “Выгадныя” паліцы на ўзроўні вачэй пакупнікоў займаюць расійскія піўныя брэнды.

Розніца паміж цэнамі ў Калінінградзе і Мінску складае адну тысячу рублёў на карысць Расіі, а калі набываць 1,5 літра “Александрыі”, калінінградзец можна выйграць 10 000 рублёў. Беларускае піва ў Беларусі даражэйшае.

Поделиться

Последние новости

Журналиста “Медиа-Полесья” Евгения Николаевича, который четыре года назад освещал акции протеста в Пинске, будут судить

Евгений Николаевич в 2020-м году дважды был судим по административным статьям и отбывал "сутки". После…

10 часов назад

Как построить крепкие отношения: 7 ключевых шагов

Начало отношений — это важный этап, который закладывает фундамент для их будущего развития. Крепкие и…

13 часов назад

В Столине прошла облава – задержано как минимум 5 человек

Приближенный к ГУБОПиК телеграм-канал опубликовал видео задержания как минимум пятерых мужчин в Столине.

14 часов назад

Родители, уклоняющиеся от обязательств перед детьми, заключены под стражу в Ивановском районе

Прокуратура Ивановского района приняла решение о применении строгой меры пресечения в виде заключения под стражу…

14 часов назад

Ученые предложили новый метод лечения самого распространенного рака костей: новый материал уничтожил 99% клеток остеосаркомы

Ученые из Университета Астона предложили новый метод лечения остеосаркомы — самого распространенного рака костей. Исследователи…

15 часов назад

Новые изменения в торговой отрасли. На адаптацию дали два месяца

В Беларуси пересмотрели список товаров, которые обязательно должны быть в продаже. Новшества предусмотрены постановлением Министерства…

15 часов назад