Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю газеце The Washington Post.
Беларусь пакуль не гатовая да шчыльнай супрацы з Еўрасаюзам і пагаднення аб асацыяцыі. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў у інтэрв’ю газеце The Washington Post.
“На гэтым этапе, я буду казаць адкрыта, мы не гатовыя да таго, каб гаварыць аб шчыльных адносінах з Еўрапейскім саюзам у выглядзе заключэння Пагаднення аб асацыяцыі, напрыклад”, — паведаміў чыноўнік. Разам з тым кіраўнік беларускай дыпламатыі не выключыў, што больш шчыльныя адносіны з ЕС можа мець “гадоў праз 5, 10, 15. Калі Еўрапейскі саюз захаваецца як арганізацыя да таго часу”.
У кантэксце ўкраінскага крызісу, адзначыў Макей, гаворка сёння ідзе пра захаванне і ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі і шэрагу іншых краін. Асновай палітычнай незалежнасці ён бачыць эканамічны суверэнітэт. “Таму мы зацікаўленыя ў тым, і мы гаворым пра гэта з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб у нас былі нармальныя гандлёва-эканамічныя адносіны, у першую чаргу, з Еўрапейскім саюзам. Мы не толькі гаворым пра гэта, але і робім канкрэтныя меры”, — зазначыў міністр.
Кіраўнік МЗС заявіў: “Мы не баімся, што нехта нападзе на Беларусь, але мы не хочам дапусціць эканамічнага калапсу”. На яго думку, Беларусь працягне заставацца выспай стабільнасці ў рэгіёне, калі замежныя партнёры будуць супрацоўнічаць з ёй у гандлёва-эканамічнай сферы, каб Беларусь змагла спакойна прайсці крызіс.
Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.