6 траўня ў паўфінальным матчы футбольнай Лігі чэмпіёнаў сустракаліся“Барселона” і “Баварыя”. У першым тайме дамінавалі гаспадары поля, а госці, склад якіх аслаблены траўмамі некалькіх вядучых гульцоў (Робена, Рыберы), адчайна супраціўляліся. Забітых галоў не было. У другой палове гульні ў “Баварыі” пачалі з’яўляцца галявыя моманты, але яны іх не здолелі рэалізаваць. Доўгі час не магла забіць і “Барса”. І толькі ў канцы матча двойчы забіў Ліянэль Месі (на 77-й і 80-й хвілінах) і аднойчы Неймар (ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны) — 3:0.
Трэба адзначыць, што Месі устанавіў новы рэкорд Лігі чэмпіёнаў па колькасці забітых мячоў, іх у яго ўжо 77. На другім месцы знаходзіцца нападаючы мадрыдскага “Рэала” Крышціяну Раналду з 76 галамі.
Матч каманд у Мюнхене пройдзе 12 траўня.
Нагадаем, у першым матчы 1/2 фінала “Ювентус” выйграў у мадрыдскага “Рэала” — 2:1. Іх паўторны матч прызначаны на 13 траўня.
Фота: Reuters