Пра раённы тур і асаблівасці яго правядзення Медыя-Палессю распавёў вядучы спецыяліст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала.
Адборачны тур пройдзе па намінацыях:
— Свята вакальна-харавога мастацтва “Ляці, наша песня” і духоўнай музыкі “Песнь Песняў;
— Свята ваенна-патрыятычнай песні “Песні Вялікай Перамогі”;
— Злёт бардаў “Наполним музыкой сердца”.
Валерый Шуркала адзначыў, што на адборачным туры будуць вельмі рады мясцовым бардам.
Адборачны тур пройдзе:
— 14 лютага ў Столінскім ГДК;
— 15 лютага ў Давыд-Гарадоцкім ГДК і Альшанскім СЦКіВЧ.
Заяўкі на ўдзел падаваць у Столінскі раённы метадычны цэнтр, або па тэл.: 8(01655) 76-2-27.





































