23 ноября 2024, суббота12:00

Культура

Аўстрыйскі пісьменнік прэзентуе сваю кнігу ў Пінску

13 марта 2018, 14:09

16 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кнігі “Затушаваныя краявіды” . Удзельнікам імпрэзы стане яе аўтар - Марцін Полак.

Паўсюль у Еўропе за ідылічнымі краявідамі хаваюцца ананімныя магілы і месцы масавых забойстваў. Партызаны і антыкамуністы, цыганы і яўрэі…

Памяць пра гэтыя месцы часта сціраецца разам з апошнімі сведкамі, а злачынцы спрабуюць схаваць сляды сваіх учынкаў. Дзе мяжа паміж сведкам і саўдзельнікам? Што бачым мы, гледзячы на гэтыя месцы і што робім для ўшанавання ахявяр? У сваім эсэ “Затушаваныя краявіды” Марцін Полак спрабуе нанесці на карту нашага кантынента гэтыя забытыя месцы і вярнуць памяць пра іх.
Кніга выйшла ў перакладзе Веры Дзядок у выдавецтве “ARCHE”.

Гісторык, пісьменнік і перакладчык Марцін Полак нарадзіўся ў 1944 годзе ў Аўстрыі. Вывучаў славістыку і ўсходнееўрапейскую гісторыю. Перакладчык з польскай Рышарда Капусцінскага і шматгадовы карэспандэнт “Шпігеля” у Польшчы.

ДАВЕДКА МП

Марцін Полак – аўтар кніг: “Нябожчык у бункеры. Аповесць пра майго бацьку” (2004), “Імператар Амерыкі. Вялікія ўцёкі з Галіцыі” (2010), “Тапаграфія памяці” (2016).

У 2011 годзе атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўклад у еўрапейскае ўзаемаразуменне.

Курыраваў праграму Лейпцыгскага кніжнага кірмаша “tranzyt”, прысвечаную літаратарам Польшчы, Беларусі і Украіны (2012-2014).

Прэзентацыя адбудзецца 16 скаваіка, у 17.30, у будынку Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі (вуліца Горкага, 15).


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock