Категории: Общество

Асвяціць велікодныя стравы ідуць каталікі ў касцёл Небаўзняцця Святой Панны Марыі

З 10.00 раніцы пінскія каталікі прыходзяць свяціць святочную ежу ў касцёл Небаўзняцця Святой Панны Марыі. 

Вялікая субота – дзень надзеі і малітоўнага чакання ўваскрасення Пана, які спачывае ў гробе. У гэты дзень людзі ідуць у святыню, каб асвяціць стравы на велікодны стол.

Кожныя паўгадзіны да прыхаджан выходзіць святар, чытае малітву, кажа кароткае казанне і акрапляе прынесеныя кошыкі з ежай. 

У сярэдзіне кошыка для велікодных страваў можа ляжаць белая сурвэтка, на якую і кладуцца стравы для асвячэння. Кошык павінен быць упрыгожаны, напрыклад, самшытам або веснавымі кветкамі, і прыкрыты таксама белай сурвэткай, каб спалучыць эстэтыку і гігіену

Для благаслаўлення ў кошыку можна пакласці: яйкі, хлеб, соль, велікодная здоба, пасхальны баранчык, вяндліны, хрэн, перац, сыр

Пафарбаванае яйка

Яйка – традыцыйны святочны падарунак, аздоба кошыкаў і велікодных сталоў. Гэта сімвал плоднасці, жыцця, якое адраджаецца, і знак перамогі Хрыста над смерцю.

Хлеб

Ён асвячаецца на ўспамін аб тым Хлебе, які сышоў з неба, – Езусе, і на ўспамін цудоўнага насычэння вялікай колькасці людзей, якія слухалі Хрыста. Вернікі кожны дзень просяць Бога ў Малітве Панскай аб хлебе штодзённым, а паколькі маюць яго з Божай шчодрасці, то прыносяць яго для асвячэння.

Пасхальны баранчык

У велікодным кошыку ён мае прывілеяванае месца. Гэта сімвал Езуса Уваскрослага, а таксама сімвал пакоры і лагоднасці. Звычай асвячэння баранчыка паходзіць з VII стагоддзя, а звычай ставіць баранка на велікодны стол увёў у XIV стагоддзі Папа Урбан V. Гэта рабілася з адной мэтай: каб вернікі, частуючыся, не забывалі аб найважнейшым пасланні гэтага свята.

Мяса і вяндліна

Вяндліна – сімвал дабрабыту і заможнасці сям’і, яна гарантуе сям’і здароўе і дастатак. У велікодным кошыку павінны быць разнастайныя віды вяндліны ці каўбаса. Можна таксама пакласці ў кошык кавалак сала ці ялавічыны.

Соль, перац і хрэн

Хрысціяне – соль змялі. Гэты патрэбны мінерал не толькі дадае стравам смаку, але і з’яўляецца сімвалам захавання ад псавання і мае ачышчальныя ўласцівасці. Хлеб і соль – нібыта квінтэсенцыя жыцця і азначаюць прастату жыцця. Таксама імі вітаюць шаноўных гасцей.

Чорны перац (змелены) сімвалізуе горкія зёлкі, якія іўдзеі дадавалі да пікантнага соўсу колеру цэглы. У яго абмоквалі кавалкі пасхальнага ягняці на ўспамін аб цяжкай нявольніцкай працы пры вырабе цэглы ў Егіпце.

Хрэн. Ён пікантны на смак і выклікае слёзы. Потым яго рэжуць на тонкія пласцінкі і частуюць сабраных гасцей. Хрэн можа быць таксама цёрты і змешаны з яйкам і смятанай.

Прысмакі

Дзеці часам кладуць у кошык шакаладнага зайчыка. Заяц – сімвал вясны, адраджэння прыроды, жыцця. Заяц спіць з адкрытымі вачыма, таму ён нібыта быў першай з жывёл, якая ўбачыла Уваскрасенне Пана.

Велікодная здоба

На святочным стале павінна быць здоба, найлепш хатняй выпечкі. Дражджавая бабка – так званая велікодная бабка – сімвал умеласці і дасканаласці, да якіх павінен імкнуцца кожны чалавек як у духоўным жыцці, так і ў навакольнай рэчаіснасці.

Сыр

У велікодны кошык можна пакласці і кавалак сыру. Найлепш, калі ён выраблены з малака авечкі, казы або каровы. Можна пакласці таксама тварог, выраблены ў хатніх умовах.

Поделиться

Последние новости

Как сделать дистиллированную воду

Это несложно, но довольно муторно.

18 минут назад

Творожные бейглы из двух ингредиентов

Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…

18 минут назад

Испания оштрафовала бюджетные авиакомпании на 179 млн евро. Их наказали за требование доплачивать за ручную кладь и выбор места

Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…

5 часов назад

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

15 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

15 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

15 часов назад