1 марта 2026, воскресенье12:23

Политика

Асад: Захад хоча зрынуць уладу ў Сірыі і Расіі

16 сентября 2015, 8:03

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у інтэрв'ю расійскім журналістам заявіў, што на Захадзе супраць яго і расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна вядзецца прапагандысцкая кампанія з мэтай змены кіраўніцтва ў Сірыі і Расіі.

«Захад не ўспрымае партнёраў і суверэнныя дзяржавы. А ў чым заключаюцца іх прэтэнзіі да Расіі? Да Сірыі? Да Ірана? Гэта суверэнныя дзяржавы. Ім хацелася б прыбраць аднаго чалавека і паставіць на яго месца іншага, які будзе дзейнічаць у інтарэсах гэтых краін, а не ў інтарэсах сваёй Радзімы», — сказаў Асад у інтэрв’ю, паказаным па расійскіх тэлеканалах «Расія24» і RT.

Асад лічыць, што пытанне аб яго адстаўцы можа вырашаць толькі сірыйскі народ.

«Калі народ захоча, каб ён застаўся — прэзідэнт застаецца, а ў адваротным выпадку яму варта неадкладна сысці. Вось мая прынцыповая пазіцыя па гэтым пытанні», — сказаў Асад у інтэрв’ю расійскім СМІ.

Раней дзяржсакратар ЗША Джон Керы папрасіў свайго расійскага калегу Сяргея Лаўрова растлумачыць, з якой мэтай Масквой вядзецца ваеннае будаўніцтва ў Сірыі.

Па словах Кэры, далейшая падтрымка Расеяй прэзідэнта Башара Асада толькі падоўжыць канфлікт. Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст раней сказаў, што Асад, на яго думку, страціў легітымную ўладу для кіравання краінай. Эрнэст назваў падтрымку Расіяй Асада «пройгрышнай стаўкай».

ЗША абвінавачваюць Растю ў актывізацыі ваеннай прысутнасці ў Сірыі. Але Расія адказвае, што гэта дапамагае Сірыі змагацца з баевікамі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Анна Курис. Фото: ПЦ «Вясна»
Фото из архива МП
Люди в Иерусалиме прячутся от атаки иранских дронов. 28 февраля 2026 года. Mostafa Alkharouf/Anadolu via Getty Images

Полешуки