24 ноября 2024, воскресенье12:08

Общество

Артысты са Століншчыны паказалі сваё майстэрства на фестывалі “Таночак”

23 сентября 2015, 21:18

У фестывалі “Таночак”, што прайшоў днямі ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна, прынялі ўдзел артысты са Століншчыны і вярнуліся адтуль з узнагародамі.

Як паведамілі Медиа-Полесью у Столінскім раённым метадычным цэнтры, на абласным свяце фальклорнага мастацтва “Таночак” у этнаграфічнай сядзібе “Каля Плэса” сваю творчасць паказалі ўдзельнікі народнага ансамбля танца “Ніва” Рамельскага  СЦКіД (кіраўнік Васіль Ільінскі) і ўзорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага СДФ (кіраўнік Ірына Ляшкевіч).

У намінацыі “Народны танец” ансамбль танца “Ніва” журы адзначыла дыпломам трэцяй ступені. Дыплом першай ступені за вусную народную творчасць прывезлі ўдзельнікі аб’яднання з Мачуля.  Асобна выдзелілі за выканальніцкае майстэрства Анастасію Пашкавец.

Паралельна са святам у Бездзежы прайшоў абласны агляд-конкурс сярод вядучых. У намінацыі “Лепшае вядзенне гульнявых праграм” другое месца занялі Ніна Лісавец і Васіль Яхнавец са Століншчыны.

На працягу фестывалю ў вёсцы працавала выстава-кірмаш вырабаў народных умельцаў Брэстчыны, праводзіліся майстар-класы. Завяршыўся фестываль этна-дыскатэкай.

Усяго ў фестывалі прынялі ўдзел 25 фальклорных калектываў Брэстчыны, 10 лепшых дзіцячых калектываў, а таксама госці з Міншчыны і з Польшчы.

Гэта не першы ўдзел творчых калектываў са Столінскага раёна ў абласным фестывалі “Таночак”. І кожны раз дамоў столінскія артысты вяртаюцца з узнагародамі. 


Иллюстрация media-polesye.com
На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube