На прыканцы рабочага дня сёння, 26 мая, Віталю Каратышу патэлефанавалі з сельвыканкаму і паведамілі, што трэба тэрмінова вярнуць павестку.
– Мяне адзываюць са збораў, – паведаміў Віталь Медиа-Полесью. – Гэта значыць, што недзе наверсе зразумелі – задума з маім прызывам не мела сэнсу і нясе толькі шкоду. Таксама гэта значыць, што я застаюся з сям’ёй, замест таго каб ехаць у Бронную Гару на склад ракет.
Нагадаем, учора на нашым сайце быў змешчаны блог Віталя Каратыша, у якім ён выказаў спадзяванне на тое, што знойдуцца разумныя людзі, якія не адправяць яго на зборы насуперак яго волі, бо ён не можа пакінуць у гэты час жонку з немаўлём.
Віталь звязваў сваю адпраўку ў “партызаны” з пачаткам у чэрвені выбарчай кампаніі і давёў да ведама ўладаў, што ўдзельнічаць у ёй не збіраецца.
– Я упэўнены, што маё «вызваленне» стала магчымым толькі дзякуючы падтрымцы СМІ, сяброў, неабыякавых людзей. Часта распаўсюд інфармацыі з’яўлецца апошняй магчымасцю ў барацьбе за справядлівасць.
Віталь падзякаваў сябрам за словы падрымкі і падкэсліў:
– З’яўляецца асцярожны аптымізм наконт таго, што часам улады задумваюцца пра перспектывы, пра меркаванне людзей. Нам яшчэ вельмі далёка да адкрытасці і дэмакратыі, але пачынаць трэба з таго, каб пачуць адзін аднаго.
Каратыш прапануе перастаць шукаць ворагаў, а пачынаць думаць пра тое, як жыць далей. Тое, што яго не ўзялі зараз ў войска, лічыць перамогай здаровага сэнсу над глупствам.
– Я рады што застаюся з сям’ёй. А жонка радая яшчэ больш, чым я. Нават дачушка весела ўсміхаецца, – кажа суразмоўца.
Між іншым, Віталь Каратыш падкрэслівае, што не адмаўляецца несці службу ў адпаведнасці з законам:
– Мне сапраўды цікава было б павысіць свой досвед. Таму з задавальненнем прайду зборы ў 2017 годзе альбо ў іншы час, – адзначыў ён.
Как сообщает "Би-Би-Си", протестующие требуют освобождения из тюрьмы бывшего премьер-министра Имрана Хана. Столкновения произошли на…
Отмечается, что оливки, в целом, не токсичны для кошек.
Рекомендации от них скорее навредят, чем помогут.
О задержании в Украине жителя города Славутич (Киевская область), помогавшего военнообязанным гражданам покидать страну через…
Начиная с мая 2014 года на Земле произошло резкое падение запасов пресной воды.
Пинск, Пинковичи и Купятичи в 2025 году свяжет асфальтированная дорога