27 ноября 2024, среда19:38

Происшествия

Армія Літвы прыведзена ў павышаную баявую гатоўнасць

10 декабря 2014, 7:34

Падраздзяленні Узброеных сіл Літвы, што нясуць дзяжурства, а таксама часткі Сіл хуткага рэагавання (СХР) пераведзеныя на павышаную баявую гатоўнасць.

«З канца мінулага тыдня, з суботы мы назіраем павышаную актыўнасць (узброеных) сіл Расійскай Федэрацыі ў Калінінградскай вобласці, а таксама ў заходняй частцы РФ. Таму было прынята рашэнне павысіць баявую гатоўнасць у некаторых нашых вайсковых адзінках.

А менавіта ў адзінках хуткага рэагавання, а таксама ў адзінках вайсковых заданняў мірнага часу», — сказаў начальнік Аб'яднанага штаба Вілмантас Тамашайціс.

Па словах вайскоўцаў, ваенная актыўнасць Расіі ўзрасла усюды — на сушы, на моры і ў паветры.

Звычайна рэакцыя Сіл хуткага рэагавання Літвы складае ад дзвюх гадзін да 24 гадзін. Пасля павышэння ўзроўню пільнасці яны змогуць адрэагаваць на пагрозы яшчэ хутчэй.

«Гэта значыць, што нашы вайсковыя адзінкі гатовыя рэагаваць у вельмі кароткія тэрміны. Час іх рэакцыі і так кароткі, аднак цяпер пэўныя адзінкі пераведзены на казарменны рэжым, так што час іх рэагавання вельмі кароткі», – сказаў Тамашайціс.

СХР Літвы складаюцца з двух пяхотных батальёнаў, лагістаў, вайсковых інжынераў, элемента вайсковай авіяцыі і вайскоўцаў спецаперацый, якія яшчэ нядаўна ўдзельнічалі ў міжнароднай аперацыі ў Афганістане. Колькасць ХБР Літвы — дзве з паловай тысячы добра падрыхтаваных вайскоўцаў.


Фото иллюстрационное
Многие старались запечатлеть эти моменты на свои телефоны, фотоаппараты
Фото: polsha.org
Фото ua.depositphotos.com