Лідар фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак у сваім выступе адзначыў, што ўлада перайшла на новы віток рэпрэсій:
– Мы, як арганізацыя, працягваем працаваць з тымі, хто жыве ў Беларусі, з сем’ямі палітзняволеных і людзьмі, якія вызваліліся з турмаў. Гэтыя людзі выходзяць на волю з падарваным фізічным і ментальным здароўем, Ім патрэбная рэабілітацыя, сацыялізацыя, дапамога. Бо людзі аказваюцца сам насам з праблемамі.
Што тычыцца прыцягнутых за час працы арганізацыі грошай, то Андрэй Стрыжак адзначыў, што за 4 гады працы, у тым ліку і з палітычнымі зняволенымі, удалося прыцягнуць больш за 10 мільёнаў еўра дапамогі, з іх 5,5 мільёнаў – гэта данаты. Удалося аказаць дапамогу больш 20 тысячам чалавек за гэты час.
– На сённяшні дзень вядома пра паўтары тысячы палітвязняў. І яшчэ, як мінімум, столькі і болей, пра якіх мы не ведаем, акцэнтаваў у прамове Стрыжак.
На думку кіраўніка BYSOL, важным момантам ёсць тое, што паступова салідарнасць як сітэма адказу на выклікі робіцца больш прафесійнай, з’яўляецца больш ініцыятыў. Гэта значыць, усё меньш патрэба ў міжнародных пасрэдніках, якія раней былі вельмі важныя. Гэта дае магчымасць зменьшаць колькасць бюракратычных выдаткаў.
Стрыжак падтрыілівае ініцыятыву офіса Ціханоўскай: грошы, якія накіроўвацца на дапамогу, будуць ахвяравацца без датаковага стварэння арганізацый.
Ён падкрэсліў: – Рэпрэсіі растуць, яны прымаюць усё новыя формы. Палітычныя рашэнні – гэта стратэгічны узровень. Але кожны з нас ёсць прыватнай асобай і можа аказваць дапамогу. Беларусь не павінна знікаць з еўрапейскага поля.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.