26 ноября 2024, вторник17:36

Общество

Ананіч: Уладальнікам сайтаў будуць выносіцца папярэджанні за некарэктныя каментары на форумах

19 января 2015, 20:48

Уладальнікі сайтаў будуць несці адказнасць за некарэктныя каментары карыстальнікаў, заявіла міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.
«Паводле закону аб СМІ адказнасць нясе ўладальнік сайта. Орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы, будзе выносіць уладальнікам рэсурсаў папярэджанне, калі ў каментарах змяшчаецца інфармацыя, распаўсюд якой або забаронены законам, альбо наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, альбо мае непраўдзівую, абразлівую інфармацыю», — сказала яна.
 
Па словах міністра, калі каментар будзе ўтрымліваць абразу канкрэтнага грамадзяніна, гэты чалавек можа падаць у суд на яго аўтара. «Адна адказнасць не паглынае іншую. У цяперашні час Міністэрства інфармацыі вызначае пералік нарматыўных прававых актаў, якія патрабуюць удакладнення пасля прыняцця закона аб СМІ», — падкрэсліла яна.
 
На пытанне, ці лічацца сродкамі масавай інфармацыі форумы і блогі, Ананіч адказала, што пад дзеянне закона аб СМІ падпадаюць прадукцыя сродкаў масавай інфармацыі, якая распаўсюджваецца з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў, і іх састаўныя часткі. «Значыць, усё, што нясе інтэрнэт-рэсурс, з’яўляецца прадукцыяй СМІ. Адказнасць за змест кантэнту ляжыць на ўладальніках інтэрнэт-рэсурсаў», — сказала яна і дадала, што ў грамадзяніна ёсць таксама права падаць заяўку на акрэдытацыю пры дзяржорганах, якія, аднак, могуць разгледзець яе і прыняць сваё рашэнне.
 
«Закон аб СМІ ніякім чынам не прыціскае свабоду ў інтэрнэце, калі яе ўспрымаць з пункту гледжання грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, патрыёта сваёй краіны», — лічыць Ананіч.
 
Дапаўненні і змены ў закон аб СМІ былі прынятыя 17 снежня Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаннях, а на наступны дзень — адобраныя Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. 20 снежня дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дзеянне абноўленага закона аб СМІ распаўсюджваецца на інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы, за выключэннем патрабавання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com