5 кастрычніка этап сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» пройдзе ў Пінску.
Вядомая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай і тэлевядучы і акцёр Юры Жыгамонт правядуць спецыяльныя дадатковыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў пінскіх школах.
Праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» пачаўся ў кастрычніку 2015 года. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 8 тысяч школьнікаў. Плануецца, што праект ахопіць 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15.000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прадстўнік кампании Velcom Катажына Валкоўская распавяла Медыя-Палессю, что заняткі пройдуць для вучняў 2-3 класаў у гімназіі №1 і сярэдніх школах № 3 і №10.
У гэтых установах адукацыі малодшым школьнікам у новым нестандартна-займальным фармаце распавядуць пра беларускую мову, літаратуру і культуру.
Напрыклад, Аліна Талай раскажа, як яна прыйшла да беларускай мовы і як беларуская мова выкарыстоўваецца ў спорце.
– Цывілізаваны бізнэс павінен несці сацыяльную адказнасць, таму наша кампанія вырашыла падтрымаць родную мову. Такі фармат заняткаў нясе дзеткам не толькі новыя веды, але і пазытыўныя эмоцыіі, выклікае цікавасць да вывучэння беларускай мовы, – падкрэсліла Катажына Валкоўская.
В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…
Бизнесмен обновил свой финансовый рекорд.
Для приготовления этих бейглов понадобятся только творог и самоподнимающаяся мука. Если вы не найдёте такую…
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.