23 ноября 2024, суббота14:19

Общество

Аліна Талай і Юры Жыгамонт будуць вучыць пінскіх шкаляроў беларускай мове

29 сентября 2016, 14:25

5 кастрычніка этап сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom» пройдзе ў Пінску.

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай і тэлевядучы і акцёр Юры Жыгамонт правядуць спецыяльныя дадатковыя  ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў пінскіх школах.

Аліна Талай. Фота velcom.by

ДАВЕДКА “МП”

Праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» пачаўся ў кастрычніку 2015 года. За першы навучальны год у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 8 тысяч школьнікаў. Плануецца, што праект ахопіць 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15.000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта – вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юры Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстўнік кампании Velcom Катажына Валкоўская распавяла Медыя-Палессю, что заняткі пройдуць для вучняў 2-3 класаў у гімназіі №1 і сярэдніх школах № 3 і №10.

У гэтых установах адукацыі малодшым школьнікам у новым нестандартна-займальным фармаце распавядуць пра беларускую мову, літаратуру і культуру.

Напрыклад, Аліна Талай раскажа, як яна прыйшла да беларускай мовы і як беларуская мова выкарыстоўваецца ў спорце.

– Цывілізаваны бізнэс павінен несці сацыяльную адказнасць, таму наша кампанія вырашыла падтрымаць родную мову. Такі фармат заняткаў нясе дзеткам не толькі новыя веды, але і пазытыўныя эмоцыіі, выклікае цікавасць да вывучэння беларускай мовы, – падкрэсліла Катажына Валкоўская.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com