«Калі Лукашэнка павіншаваў мяне, хай не першы, я была радая, бо зразумела: усё-такі ён палітык. І раптам вось гэты каментар. Я думаю, тады ён павіншаваў, таму што гэта было перад выбарамі, тут поўна было розных камісій міжнародных, і перад сваім народам трэба было трымаць аблічча, а цяпер ён свабодны», — зазначыла пісьменніца ў інтэрв’ю радыёстанцыі «Говорит Москва».
Алексіевіч кажа, што ніколі не крытыкавала беларускі народ, а толькі — палітычныя рашэнні Лукашэнкі. «Я б сказала, што не пра гэта трэба сёння прэзідэнту казаць. Народ чакае рэформаў, у народзе назапасілася энергія. А ў нас наогул ніякай ідэі. Толькі б утрымаць уладу. Калі гэта абраза беларускага або рускага народа, то я не ведаю, дзе і ў якім часе мы жывем», — канстатавала яна.