26 ноября 2024, вторник12:56

В стране и мире

Агучана судовае рашэнне па апеляцыі журналіста Дзмітрыя Семчанкі: пакінуць без задавальнення

23 мая 2023, 10:46

Дмитрий Семченко. Скриншот видео: канал Ксении Собчак

Дмитрий Семченко. Скриншот видео: канал Ксении Собчак

Вярхоўны суд Беларусі разглядаў 23 траўня апеляцыйную скаргу ад імя колішняга аглядальніка дзяржаўнага тэлеканалу АНТ Дзмітрыя Семчанкі.

 

На працэс быў прызначаны суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Рыбакоў, нядаўна ўзнагароджаны Аляксандрам Лукашэнкам медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, па выніку разгляду матэрыялаў справы суддзя не знайшоў прычын засумнявацца ў адэкватнасці вынесенага пакарання. Такім чынам, прысуд пакінуты ў сіле — 3 гады папраўчай установы за нібыта за «распальванне варожасці».


Фото ua.depositphotos.com
Иллюстрация media-polesye.com