Вядома, што ўсе пахаванні паўстанцаў на Піншчыне і Століншчыне, а таксама месцы баёў унесеныя ў адмысловую мапу і зборнік, прысвечаны 150-годдзю паўстання. Выданне пабачыць свет сёлета. Інфармацыя, змешчаная ў зборніку, будзе карысная краязнаўцам і аматарам мінуўшчыны Палесся.