Категории: Культура

«Аддаючы любоў і боль»: сёння вольныя Купалаўцы чытаюць «Гардэнію» і запрашаюць далучыцца

«Купалаўцы LAB» — так называецца новы праект незалежнай тэатральнай групы, у рамках якога артысты паспрабуюць сябе ў новай якасці.

«Эксперыменты, імёны, спробы, удачы і падзенні – усё, што мы хацелі зрабіць, але баяліся паспрабаваць», — даюць анонс новай лабараторыі творцы.

Сёння, 3 ліпеня, у рамках праекта Купалаўцы запрашаюць на прэм’еру чыткі «Гардэнія» па аднайменнай п’есе польскага драматурга і журналісткі Эльжбеты Хаванец. Рэжысёрам формы выступіць купалавец Пётр Непагода, для якога пастаноўка — дэбют на купалаўскай сцэне.

«Чатыры жанчыны, чатыры лёсы, чатыры адбіткі часу, чатыры шляхі. Такія розныя звонку і такія блізкія знутры. Што мы ўкладаем у тое, што называем любоўю? Дзе тая мяжа паміж матчыным клопатам і болем? Колькі разоў за жыццё чалавек знаходзіць у сабе сілы прызнаць памылкі, папрасіць прабачэння або прабачыць самому (самой)? Ці здольныя мы самі пачуць і зразумець іншую генерацыю?», — уводзяць у кантэкст п’есы артысты.

«Вечныя канфлікты пакаленняў, якія толькі наладжана ламаюць чалавечыя жыцці. Аддаючы любоў, мы нараджаем любоў. Аддаючы боль, мы атрымліваем боль у адказ. Няздольнасць і няўменне выказаць свае пачуцці самым блізкім забіваюць любоў пакаленнямі.

Ці ёсць выйсце з гэтага бясконцага ланцугу непаразумення? Ці хопіць сіл перавярнуць хаду ўласнай гісторыі? Адказ у руках і ў сілах кожнай жанчыны, кожнага чалавека. Ані аўтарка п’есы, ані мы не маем дакладнага рэцэпту дасканалых адносін, але запрашаем да гэтай цяжкай і патрэбнай размовы», — даецца анатацыя твору на старонцы Купалаўцаў у Facebook.

Нагадаем, што фармат чыткі мае на ўвазе працу не толькі актораў і рэжысёра, але і цэлай каманды адмыслоўцаў. Пералічым тых, хто ўключыны ў праект. Мастак па святле – Мікалай Суркоў. Кампазітар – Андрэй Еўдакімаў. Гукарэжысёр – Яўген Шанюк. Мантаж — Таццяна Паўлава. Памочніца рэжысёра – Алеся Бельская. Пераклад п’есы – Марыя Пушкіна.

Ролі выконваюць: Валянціна Гарцуева, Марта Голубева, Крысціна Дробыш, Антаніна Дубатоўка.

Глядзець прэм’еру пастаноўкі можна на афіцыйным Youtube-канале вольных артыстаў.

У наладах відэа вы можаце знайсці тэкставыя субтытры на беларускай, польскай, рускай і англійскай мовах, — нагадваецца ў апісанні.

Последние новости

Вышел трейлер «Элио» — нового оригинального мультфильма Pixar

Премьера состоится в следующем году.

9 часов назад

Минимум 14 шахедов сегодня заходили в Беларусь, один долетел до Речицы, некоторые пропали

Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…

9 часов назад

Лавров в Бресте рассказал белорусской молодежи, что «от Украины останется какая-то часть»

Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.

9 часов назад

Водители Пинска бьют тревогу: ослепляющий свет фар со “встречки” создает угрозу аварии

С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…

10 часов назад

Вредно ли есть кислые мармеладки и конфеты

Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.

13 часов назад

Александр Лукашенко пригрозил полным отключением интернета в случае повторения протестов

Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…

14 часов назад