22 ноября 2024, пятница21:46

В стране и мире

Аб’яднаны пераходны кабінет праводзіць праверку ў «Байполе»

12 июня 2023, 12:20

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская

Каманда «Байпол» і Святлана Ціханоўская

Аб'яднаны пераходны кабінет выступіў з заяваю наконт сітуацыі ў арганізацыі «Байпол». Паводле прэс-рэліза, пагроз для канфідэнцыйнай інфармацыі сёння няма. https://nashaniva.com/318889

 

«На гэты момант не выяўлена ўцечкі інфармацыі, якая назапашваецца ў рамках плана «Перамога» і іншых ініцыятыў арганізацыі «Байпол», як не выяўлена і пагроз для інфармацыі, якая [ў арганізацыі] захоўваецца.

На сёння прызначана медыяцыя паміж бакамі канфлікту ў прысутнасці кіраўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў «Байполе» адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што «Байпол» страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі. Пазней у тэлеграм-канале «Байпола» з’явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі ў адрас самога Аляксандра Азарава. 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters