Уручэнне медалёў у Столінскім райваенкамаце распачалі яшчэ 30 мая. Першым юбілейны медаль атрымалі ветэран вайны са Століна Аляксандр Раманавіч Чыкуновіч і яго жонка Вера Раманаўна, былы вязень. Усяго было ўручана 95 медалёў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і 537 медалёў былым вязням фашысцскіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання людзей.
З-за таго, што многія з ветэранаў па станене здароўя не змаглі прыйсці ў вакаенкамат, медалі ім ўручалі дома.
25 чэрвеня ў адміністрацыйным будынку Беражноўскага сельскага Савета адбыўся круглы стол з удзелам ветэранаў, былых вязняў. На тэрыторыі гэтага сельскага Савета жывуць усяго 4 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, двое з якіх знаходзяцца ў бальніцы. Як паведаміла Медыя-Палессю старшыня раённага Савета ветэранаў Валянціна Васільеўна Мірановіч, на сустрэчы былі інвалід вайны і ветэран працы 90-гадовы Васіль Каральчук, былая партызанка 89-гадовая Ганна Кавалеўская, былыя вязні Дамініка Васечка і Аляксандра Васечка, якім ужо за 87. Дарэчы, для правядзення круглага стала старшыня сельвыканкама Віталій Чэх прывёз іх на сваім транспарце. «Успомнілі ваенную маладосць, – кажа Валянціна Мірановіч. – Пагаварылі наконт сённяшніх турбот».
Літаральна ўчора ад супрацоўнікаў райваенкамата віншаванні з 70-годдзем вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў атрымаў ветэран і былы работнік райваенкамата Іосіф Несцеравіч Максімчук. Кветкі, фрукты, пячэнне прывезлі яму былыя калегі.