13 ноября 2025, четверг17:28

Запись

47 маладых настаўнікаў Століншчыны ўпершыню адзначылі прафесійнае свята

8 октября 2012, 19:04

5 кастрычніка настаўнікі Століншчыны, сярод якіх 47 маладых спецыялістаў, адзначылі святочнай праграмай прафесійнае свята ў ГДК.

Педагогаў павіншавалі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і прафсаюзаў. Кіраўнік аддзела адукацыі Аляксандр Мікалаевіч Вячорка падзякаваў за працу, пажадаў калегам знаходзіць падыход да кожнага вучня.

Сваёй “формулай поспеху” падзялілася настаўніца біялогіі, агульны педагагічны стаж якой складае 43 гады, Вольга Станіславаўна Паповіч, уладальніца значка “Выдатнік адукацыі”.

Ад маладых спецыялістаў выступіла настаўніца біялогіі і хіміі Стахаўскай сярэдняй школы Марыя Мікалаеўна Васілінчык.

Аздобіў праграму музычнымі нумарамі Заслужаны любіцельскі калектыў  Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (мастацкі кіраўнік Пётр Астапчук).


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Хирурга из Беларуси в России посадили за халатность. А из тюрьмы ее отправили на войну против Украины
Фото: vsat.lrv.lt