«Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але яна нам спадабалася», – кажа арганізатар канцэрту Павал Багдановіч з агенцтва «Канцэртхолгруп». У 30 Seconds To Mars у патрабаваннях ёсьць пункт, датычны таго, што афішы іх канцэртаў павінны быць надрукаваныя на нацыянальнай мове той краіны, куды яны прыязджаюць. Такім чынам, гурт Джарэда і Шэнана Лета прадставіць у Мінску праграму пад назвай «Каханне + палкасць».
Канцэрт запланаваны ў «Чыжоўцы-Арэне» на 4 красавіка 2015 года.
30 Seconds To Mars лічыцца адным з самых гастралюючых калектываў у свеце і збірае аншлагі на ўсіх кантынентах. Гурт нават уключаны ў «Кнігу рэкордаў Гінэса» за тое, што ў межах свайго туру ў падтрымку альбому «This Is War» далі больш за 300 канцэртаў.
Квіткі на іх мінскі канцэрт будуць прадавацца з 16 кастрычніка праз сайт і касы Kvitki.by, а таксама ў офісе арганізатараў на вул. К.Маркса, 25, офіс 10. Цана пачынаецца ад 350 000 руб.