Дваццаць год таму ў Беларусі з’явіўся асноўны закон дзяржавы, які вызначае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы і мае вышэйшую юрыдычную сілу ў краіне. Гэта адбылося 15 сакавіка 1994 года, на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.
У сувязі з Днём Канстытуцыі на Піншчыне прайшла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Падлеткі ўрачыста атрымалі першыя пашпарты. Да маладзёнаў звярнуліся кіраўнікі рэгіёну і пажадалі быць годнымі грамадзянамі краіны, шанаваць свабоды, дадзеныя Канстытуцыяй, прымаць актыўны удзел у жыцці краіны.
У Пінскім гаркоме Камуністычнай партыі Беларусі адзначылі, што ў краіне вырасла цэлае пакаленне пры дзеючай Канстытуцыі. Таксама грамадзяне мусяць ведаць, што важная роля ў прыняцці Канстытуцыі належыла камуністам, якія былі большасцю ў тагачасным беларускім парламенце.
“Беларуская Канстытуцыя 1994 года мае пад сабою вялікую глебу, абапіраецца на моцны падмурак мінуўшчыны. У 1529 годзе на нашых землях прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага. У 1836 годзе публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Франц Савіч напісаў працу “Прынцыпы дэмакратызму”, ў якой адлюстраваў ідэальны для беларусаў грамадскі лад. Ужо ў ХХ стагоддзі было прынята некалькі галоўных законаў дзяржавы на беларускіх землях – 1918 год Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах прымалася Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР),” – нагадваюць у сваім віншаванні пінскія актывісты ЛДП.
Прыняцце ў 1994 годзе Канстытуцыі Беларусі стала важнай падзеяй у гісторыі краіны і ўзмацніла суверэнітэт рэспублікі.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.