20 сентября 2024, пятница22:27

Запись

20-годдзе Канстытуцыі адзначылі на Піншчыне

15 марта 2014, 11:56

Дваццаць год таму ў Беларусі з’явіўся асноўны закон дзяржавы, які вызначае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы і мае вышэйшую юрыдычную сілу ў краіне. Гэта адбылося 15 сакавіка 1994 года, на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

У сувязі з Днём Канстытуцыі на Піншчыне прайшла акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”.  Падлеткі ўрачыста атрымалі першыя пашпарты. Да маладзёнаў звярнуліся кіраўнікі рэгіёну і пажадалі быць годнымі грамадзянамі краіны, шанаваць свабоды, дадзеныя Канстытуцыяй, прымаць актыўны удзел у жыцці краіны.

У Пінскім гаркоме Камуністычнай партыі Беларусі адзначылі, што ў краіне вырасла цэлае пакаленне пры дзеючай Канстытуцыі. Таксама грамадзяне мусяць ведаць, што важная роля ў прыняцці Канстытуцыі належыла камуністам, якія былі большасцю ў тагачасным беларускім парламенце.

“Беларуская Канстытуцыя 1994 года мае пад сабою вялікую глебу, абапіраецца на моцны падмурак мінуўшчыны. У 1529 годзе на нашых землях прыняты Статут Вялікага княства Літоўскага. У 1836 годзе публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч Франц Савіч напісаў працу “Прынцыпы дэмакратызму”, ў якой адлюстраваў ідэальны для беларусаў грамадскі лад. Ужо ў ХХ стагоддзі было прынята некалькі галоўных законаў дзяржавы на беларускіх землях – 1918 год Часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах прымалася Канстытуцыя Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР),” – нагадваюць у сваім віншаванні пінскія актывісты ЛДП.

Прыняцце ў 1994 годзе Канстытуцыі Беларусі стала важнай падзеяй у гісторыі краіны і ўзмацніла суверэнітэт рэспублікі.


Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП